26 красавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны губернатар Белых перайшоў на хлеб і ваду ў следчым ізалятары

27
Арыштаваны губернатар Белых перайшоў на хлеб і ваду ў следчым ізалятары
Мікіта Бялых

Губернатару Кіраўскай вобласці, арыштаванаму паводле падазрэння ў атрыманні хабару, не даюць патрэбных лекаў.

Губернатар Кіраўскай вобласці Мікіта Белых, арыштаваны паводле падазрэння ў атрыманні хабару, з моманту змяшчэння ў сталічны СІЗА «Ляфортава» - з 24 чэрвеня - п'е толькі ваду і есць чорны хлеб.

Пра гэта Мікіта Белых распавёў сябру Грамадскай назіральнай палаты (ГНП) Зоі Светавай, піша newsru.com.

«Я галадаю, але не на знак пратэсту, - падаюцца ў публікацыі словы кіраўніка рэгіёну. - Чакаю, пакуль мне дадуць лекі, якія мне патрэбныя».

Канвой, які пасля затрымання даставіў Белых спачатку ў ізалятар часовага ўтрымання на Пятроўцы, а пасля арышту - у СІЗА «Ляфортава», адмовіўся ўзяць лекі, якія Белых прымае разам з ежай.

Таксама ён паведаміў, што напісаў ліст галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксею Венедыктаву: «Я павінен растлумачыць, што адбылося. Бо гэта падстава». Венедыктаў напісаў у Twitter, што чакае гэтага ліста.

Нагадаем, Мікіту Бялых затрымалі 24 чэрвеня ў рэстарацыі гандлёвага цэнтра «Латэ-плаза» ў цэнтры Масквы. Паводле версіі следства, Белых асабіста і праз пасярэдніка атрымаў хабар асабліва вялікай сумы на 400 тысяч еўраў за выкананне дзеянняў на карысць хабарадавальніка і кантраляваных ім АТ «Нававяцкі лыжны камбінат» і ТАА «Лесагаспадарчая кіроўная кампанія».

Падчас слуханняў Белых прызнаў факт атрымання грошай, але тлумачыў, што гэта не хабар, а сродкі на патрэбы горада. Ён быў арыштаваны да 24 жніўня.

Яму можа пагражаць ад васьмі да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках