29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароль Жыгімонт III зноўку заўзее за каманду Польшчы ў футболе

1

Напярэдадні 1/4 фіналу Еўра-2016, у якім Польшча пазмагаецца з Партугаліяй, улады Варшавы ўпрыгожылі постаць караля Жыгімонта шалікам заўзятара.

Польскі кароль Жыгімонт III, які ўзвышаецца над Замкавай плошчай у Варшаве, зноў заўзее за футбольную каманду Польшчы. 28 чэрвеня віцэ-прэзідэнт польскай сталіцы Яраслаў Юзьвяк павесіў на постаць караля шалік з надпісам «Польшча», што носяць футбольныя фанаты, паведамляе «Радыё Польшча».

Віцэ-кіраўнік Варшавы зрабіў таксама сэлфі з Жыгімонтам III.

Нагадаем, што ў чацвер 30 чэрвеня каманда Польшчы згуляе ў 1/4 фіналу Еўра-2016 з Партугаліяй.

Фото: PAP/Jakub Kamiński
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках