20 красавiка 2024, Субота, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядыніч: Да восені пытанне масавых звальненняў стане яшчэ больш актуальным

8
Фядыніч: Да восені пытанне масавых звальненняў стане яшчэ больш актуальным

Беларускія прадпрыемствы сёмы месяц запар актыўна звальняюць работнікаў.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, толькі ў траўні арганізацыі развіталіся з 62,5 тысячамі чалавек, а нанялі - на 19,4 тысячы менш. Ці палепшыцца сітуацыя на беларускім рынку працы найбліжэйшым часам, «Салiдарнасцi» спрагназаваў лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

- Цяпер прадпрыемствы ўсялякімі спосабамі спрабуюць пазбавіцца ад людзей. Спецыялістаў запатрабаваных прафесій, напрыклад, зборшчыкаў, пакідаюць, а супрацоўнікаў, якія выконваюць дапаможныя функцыі, стараюцца звальняць ці пераводзіць на паўстаўкі, - сказаў прафзвязны лідар.

Паводле звестак незалежнага прафзвязу найбольш катастрафічная сітуацыя, звязаная са звальненнямі, сёння назіраецца ў невялікіх раённых гарадах.

- Асабліва там, дзе ёсць буйныя прамысловыя прадпрыемствы - гэта, напрыклад, Барысаў, Баранавічы, Орша, - адзначыў Генадзь Фядыніч. - Людзі, якіх там звольнілі, спрабуюць знайсці працу за мяжой: у Польшчы, Літве, Расеі. Частка ўладкоўваецца на працу ў сумнеўных будаўнічых фірмах, дзе іх «афармляюць» без усялякіх гарантый. Тры месяцы чалавек можа адпрацаваць, а грошы атрымаць толькі за месяц, таму што яго падманулі.

Падвышаючы пенсійны ўзрост, улады заявілі аб планах стварыць 50 тысяч новых працоўных месцаў. Генадзь Фядыніч, адзначыў, што яны «будуць толькі на паперы, бо эканоміка не працуе». Скарачэнні ж, на ягоную думку, наадварот, прадоўжацца:

- Гэта будзе прадаўжацца, бо на некаторых прадпрыемствах цяпер працуе 15 тысяч чалавек, а трэба ім усяго 5 тысяч чалавек. І пакуль яны не ўвойдуць у гэтае рэчышча, людзей будуць звальняць больш, чым наймаць. Патэнцыял тут яшчэ вялікі, таму масавыя звальненні, якія адбываюцца сёння - гэта толькі пачатак. Я думаю, што да восені гэтае пытанне стане яшчэ больш актуальным.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках