19 красавiка 2024, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх гатэляў будзе тры гадзіны на паведамленне ў міліцыю пра замежнікаў, што засяліліся

14
У беларускіх гатэляў будзе тры гадзіны на паведамленне ў міліцыю пра замежнікаў, што засяліліся

Гэта прадугледжваюць папраўкі ў законы аб пытаннях вымушанай міграцыі, прынятыя 28 чэрвеня "палаткай" у другім чытанні.

Беларускія гатэлі, якія засяляюць замежных турыстаў, будуць абавязаныя цягам трох гадзін падаваць у органы ўнутраных спраў інфармацыю аб замежных турыстах, піша БелаПАН.

«Гэтае змяненне выклікана меркаваннямі нацыянальнай бяспекі і будзе спрыяць вышуку асоб, якія знаходзяцца ў тым ліку ў міжнародным вышуку», - паведаміў на пасяджэнні старшыня «парламенцкай» камісіі правоў чалавека, нацыянальных стасункаў і сродкаў масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч.

Ён адзначыў, што гэтая папраўка была занесеная пры падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў другім чытанні. Таксама ў працэсе дапрацоўкі дакумента да другога чытання быў скарэктваны катэгарыйны апарат, удакладненыя правы асоб, якім нададзены статус уцекачоў.

Навумовіч таксама паведаміў, што законапраект накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства Беларусі ў галіне вымушанай міграцыі і распрацаваны з улікам захадаў бяспекі дзяржавы, нацыянальных інтарэсаў і перадавога міжнароднага досведу.

Цэнтральнай навацыяй законапраекта, адзначыў ён, з'яўляецца ўкараненне адзінай працэдуры прыёму і разгляду хадайніцтва аб наданні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку ў Беларусі.

Як паведаміў Навумовіч, усяго з 1997 года да 1 чэрвеня 2016 года статус уцекача атрымалі 928 чалавек, а дадатковую абарону 1 533 чалавекі. «Увядзенне адзінай працэдуры дазволіць скараціць тэрмін знаходжання ў Беларусі замежнікаў, якія неабгрунтавана прэтэндуюць на атрыманне якой-небудзь формы абароны. Тэрмін разгляду такіх хадайніцтваў, як правіла, не будзе перасягаць шасці месяцаў», - адзначыў «дэпутат».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках