25 красавiка 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі зняпраўдзілі прабачэнні перад Пуціным

26
У Турцыі зняпраўдзілі прабачэнні перад Пуціным
Рэджэп Таіп Эрдаган

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган не прыносіў Крамлю выбачэнняў за збіты Су-24.

Reuters на ангельскай мове піша, што ў арыгінале ліста былі словы «please excuse us» (прабачце нам), звернутыя да сваякоў загінулых, але не прабачэнні перад Расеяй. Турэцкае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Anadolu са спасылкай на крыніцы піша на расейскай мове: у лісце гаварылася, што Эрдаган «шкадуе», а не просіць прабачэння, паведамляе inforesist.org.

РБК звярнула ўвагу на тое, што ў ангельскім паведамленні пра ліст Эрдагана Пуціну на сайце Крамля першапачаткова былі словы «I apologise to them» (Я перапрашаю іх), а цяпер, як і ў паведамленні Reuters, «please excuse us». Гэта значыць наўпроставы зварот да сваякоў замянілі на абстрактнае прабачэнне.

У расейскай версіі на сайце Крамля тэкст не мяняўся, там падаюцца наступныя словы Эрдагана з ліста, звернутага да Пуціна:

«Я хачу яшчэ раз выказаць сваё спагаду і глыбокія спачуванні сям'і загінулага расейскага пілота і кажу: прабачце».

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў раніцай 28 чэрвеня казаў, што ў «пасланні ёсць і словы, звязаныя з выказваннем шкадавання, і ёсць слова «прабачце», ёсць і тое, і іншае». Чакаецца, што 29 чэрвеня кіраўнікі дзвюх дзяржаў правядуць тэлефонную размову.

З'яўлялася інфармацыя, згодна з якой Анкара таксама пагадзілася выплаціць кампенсацыю за Су-24, аднак пазней яе зняпраўдзілі. Стораны паведамлялі таксама, што маюць нармалізаваць стасункі, што пагоршыліся пасля інцыдэнту, які адбыўся ў лістападзе 2015 года.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках