29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хіт інтэрнэту: Польшча вачыма бразільцаў

5

Відэа бразільскай здымачнай групы пра Польшчу за лічаныя дні сабрала амаль мільён праглядаў.

Бразільская здымачная група здолела змясціць у дзвюххвілінны ролік усю сутнасць Польшчы, чаго не ўдавалася зрабіць падчас шматлікіх кампаній у папулярызацыі Польшчы за мяжой, паведамляе «Радыё Польшча».

Іх відэа на YouTube за лічаныя дні сабрала амаль мільён праглядаў. Бразільская здымачная група наведала Польшчу год таму, але толькі цяпер падзялілася вынікамі сваёй працы.

Гэта відэа, як пішуць самі яго аўтары, з'яўляецца «візуальнай сукупнасцю досведу, набытага падчас знаходжання ў Польшчы». Рэжысёрамі роліка пад назвай «Я бачыў цябе, Польшча» сталі Рафаэль Тонэс і Аціла Валадарыс.

Разам з астатняй часткай здымачнай групы яны правялі ў Польшчы без малога 3 тыдні, пабываўшы ў Варшаве, Гданьску, Сопаце і Кракаве, наведаўшы таксама Асвенцым, каб аддаць належнае ахвярам нацыстаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках