20 красавiка 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі блогер: 37-ы год вярнуўся

У РФ 84% ад агульнай колькасці прысудаў «за прапаганду» былі вынесеныя за выказванне меркавання ў сетцы.

25 чэрвеня Басманны суд на 2 месяцы арыштаваў Кіраўскага губернатара Мікіту Бялых. Ён адправіўся ў следчы ізалятар «Ляфортава», дзе ўжо сядзіць былы губернатар Комі Вячаслаў Гайзер. Усяго за апошнія паўтара года былі арыштаваныя тры губернатары (у сакавіку мінулага года ўлады звярнулі ўвагу на экс-губернатара Сахалінскай вобласці Аляксандра Харашавіна), некалькі намеснікаў губернатараў і рэгіянальных міністраў, цэлы шэраг мэраў (Уладзівасток, Барнавул, Горна-Алтайск, Феадосія, Керч, Камышлоў) і гэтак далей, піша расейскі блогер Ілля Варламаў.

Учора арыштавалі кіраўніка Расейскага аўтарскага таварыства (РАТ) Сяргея Фядотава, a Мікіта Міхалкоў, па чутках, збег з краіны, баючыся арышту (праўда, потым рэжысёр знайшоўся, але момант быў трывожны). Колькі дробных чыноўнікаў адправіліся за краты апошнім часам, не злічыць.

Адначасова органы ўзяліся за інтэрнэт.

Згодна з дакладам аналітычнага цэнтра «Сава», у 2015 годзе з 232 прысудаў за экстрэмісцкія выказванні 194 былі вынесеныя за выказванне меркавання ў сетцы.

Гэта 84% ад агульнай колькасці прысудаў «за прапаганду».

Паводле звестак «Агоры», колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці, у 2015 годзе вырасла да 203 чалавек (у параўнанні з 132 у 2014-м).

Часцей за ўсё сілавікі карыстаюцца артыкуламі 282 («Распальванне нацыянальнай нянавісці альбо варожасці ці зневажэнне чалавечай годнасці») і 280 КК РФ («Публічныя заклікі да вядзення экстрэмісцкай дзейнасці»).

У 2014-2015 гадах больш актыўна сталі выкарыстоўвацца ч.3 арт.212 («Заклікі да масавых беспарадкаў»), арт.205.2 («Публічныя заклікі да тэрарыстычнай дзейнасці або публічнае апраўданне тэрарызму») і арт. 280.1 («Публічныя заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці РФ»).

Расце колькасць тых, хто атрымаў рэальны тэрмін або быў асуджаны да пазбаўлення волі ўмоўна.

Што тычыцца блакаванняў доступу да тых ці іншых рэсурсаў, то на 1 чэрвеня ў «чорным спісе» Раскамнагляду было не менш 566 сайтаў і старонак. Вось самыя папулярныя тэмы:

Што адбываецца?

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках