25 красавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам дазволяць адпачываць у Турцыі

18
Расейцам дазволяць адпачываць у Турцыі

Пра гэта ў Крамлі заявілі адразу пасля тэлефоннай размовы Пуціна з Эрдаганам.

Расея скасавала забарону на арганізаваны турызм у Турцыю. Пра гэта паведаміла адміністрацыя Крамля пасля тэлефонных перамоў прэзідэнта РФ ладзіміра Пуціна і прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

«Пры гэтым пажадана, каб турэцкі ўрад зрабіў дадатковыя крокі, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі расейскіх грамадзян на тэрыторыі Турцыі», - гаворыцца ў паведамленні Крамля.

Падчас перамоваў з прэзідэнтам Турцыі Пуцін паведаміў, што даручыць ураду Расеі пачаць працу для аднаўлення «ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах».

1 ліпеня ў Сочы адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў Расеі і Турцыі. Пуцін і Эрдаган таксама дамовіліся правесці асабістую сустрэчу найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках