25 красавiка 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Познані адзначылі 60-годдзе пачатку працоўных пратэстаў

У 1956 годзе страйк працоўных Чыгуначнага завода ў Познані ператварылася ў 100-тысячную дэманстрацыю.

У Познані адсвяткавалі 60-ю гадавіну пачатку пратэсту рабочых. Урачыстасці пачаліся 28 чэрвеня а 6-й раніцы. Прадстаўнікі ўладаў, прафсаюзаў, арганізацыі ветэранаў і скаўтаў усклалі кветкі пад памятнай таблічкай на брамах Чыгуначнага завода, паведамляе «Польскае радыё».

Менавіта там 60 гадоў таму пачаўся страйк працоўных, які пасля ператварыўся ў 100-тысячную дэманстрацыю.

Лідар прафсаюза «Салідарнасць» Чыгуначнага завода Анджэй Ясінскі распавёў, што 60 гадоў таму познаньцы ўсталі на абарону базавых дэмакратычных каштоўнасцяў:

«Работнікі Познаньскага завода і жыхары горада, стаміўшыся ад зневажанняў, узнялі галаву і ў вулічным пратэсце пачалі барацьбу за свабоду, годную працу і павагу да законаў».

Ва ўрачыстых мерапрыемствах узялі ўдзел прэзідэнты Польшчы і Вугоршчыны.

Фота: PAP/Jakub Kaczmarczyk

Падчас выступу прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што паўсталыя працоўныя «патрабавалі двух простых рэчаў: хлеба і свабоды, але на самой справе барацьба вялася за чалавечую годнасць».

«Людзі не вытрымалі і адказалі на знявагі, на адбіранне ў іх годнасці, на тое, што ўлада, што называла сябе «народнай», скінула іх у галечу, ашуквала іх і абкрадала. І той уладзе яны рашуча сказалі «не!», - заявіў прэзідэнт Польшчы.

«Паўстанне тады было задушана, але не былі падушаныя людзі», - дадаў Анджэй Дуда. Ён падкрэсліў, што ўся Польшча тады была салідарная з Познаньскімі рабочымі, а іх выступ ператварыўся ў падмурак для далейшай барацьбы за свабоду аж да з'яўлення «Салідарнасці» і яе перамогі ў 1989 годзе.

Анджэй Дуда таксама звярнуўся да прэзідэнта Вугоршчыны: «Мы зараз жывем у свабодных дзяржавах, якія ўваходзяць у ЕЗ і NATO, але нашы народы, як і іншыя народы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, добра ведаюць, якім коштам даецца свабода і суверэнітэт».

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў, што дэмакратычныя каштоўнасці і годнасць сваіх грамадзян трэба бараніць за ўсялякі кошт.

Кульмінацыяй свята стала памятнае мерапрыемства на плошчы Міцкевіча. Там у чэрвені 1956 года сабраліся дзесяткі тысяч пазнаньцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках