29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беразе Бярэзіны «Газпрам» будуе сабе базу адпачынку за калючым дротам

21

Мясцовыя жыхары абураныя тым, што кампанія забрала сабе ўчастак зямлі блізу 13 кіламетраў разам з прыродаахоўнай зонай.

На беразе Бярэзіны ў Асіповіцкім раёне беларускі «Газпрам» плануе пабудаваць турыстычны комплекс. Участак пад будаўніцтва абгарадзілі плотам з калючым дротам. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы, якія ў выхадныя прыехалі на раку парыбачыць.

«За 120 кіламетраў ад Менска на беразе Бярэзіны дзеецца вар'яцтва! Газпрам выкупіў велізарную тэрыторыю, каб будаваць турыстычны комплекс, - паведаміў чытач Анатоль. - Паставілі там плот з калючым дротам, тэрыторыя ахоўваецца, кожную гадзіну ездзіць міліцыя. Дык вось міліцыянты сказалі нам, што ў іх круг 13 кіламетраў. Вы ўяўляеце, які кавалак зямлі адабралі? І плот гэты спускаецца прама да ракі, то ёсць прыродаахоўную зону таксама забралі. Людзі, якія сюды ездзяць шмат гадоў адпачываць, проста ў шоку. Мы на лодцы праплылі міма, паглядзелі: там ніхто нічога не будуе, проста горы пяску ляжаць. А плот ўжо стаіць».

АНАТОЛЬ ЗНЯЎ ВІДЭА, НА ЯКІМ БАЧНАЯ АГАРОДЖА, ШТО СПУСКАЕЦЦА ПРАМА ДА РАКІ. ПАМІЖ СЛУПАМІ НАЦЯГНУТЫ КАЛЮЧЫ ДРОТ

Мы даведаліся, аб якім турыстычным комплесе ідзе гаворка. Будаваць «Газпрам» будзе за два кіламетры ад вёскі Паліцкае Асіповіцкага раёна. Аб будоўлі стала вядома яшчэ летась. І ў раёне нават правялі грамадскае абмеркаванне праекта.

Згодна з тлумачальнай запіскай, якая была пададзена на абмеркаванне, пляцоўка пад будаўніцтва размешчана за два кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі Паліцкая. Агульная плошча ўчастка складае 262,47 га. Зямельны ўчастак дадзены ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» у арэнду тэрмінам на 99 гадоў, пад рэалізацыю інвестыцыйнай дамовы «Будаўніцтва турыстычнага комплексу ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці».

Згодна з праектам на беразе Бярэзіны з'явяцца:

- Віп-комплекс ёмістасцю 7 месцаў з тэніснымі кортамі;

- 2-павярховы гатэль умяшчальнасцю 20 месцаў, з канферэнц-заляй, абедзенная заляй, фізкультурна-аздараўленчымі памяшканнямі;

- Дом паляўнічага ўмяшчальнасцю 10 месцаў;

- Дом рыбалова ўмяшчальнасцю 10 месцаў;

- Лазня.

Усе будынкі плануецца выканаць у адзіным стылі скандынаўскага «шале».

У кампаніі «Газпрам-трансгаз Беларусь» аб праекце распавядаць адмовіліся.

- У гэтай сітуацыі казаць што-небудзь яшчэ заўчасна. Неабходна правесці афармленне ўсіх матэрыялаў, і пасля гэтага мы зможам казаць аб праекце больш дэталёва, - сказалі ў прэс-службе кампаніі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках