28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ - уладальніку БЧБ-мабіля: Вы нічога не парушылі, але мы чакаем загаду зверху

14
ДАІ - уладальніку БЧБ-мабіля: Вы нічога не парушылі, але мы чакаем загаду зверху

У справе аб канфіскацыі аўтамабіля ў грамадскага актывіста Яўгена Батуры ўсё шыта белымі ніткамі.

Аб падрабязнасцях гэтай «справы» Яўген Батура напісаў у «Фэйсбуку».

«Ведаю, многіх цікавіць сітуацыя з незаконна канфіскаваным аўтамабілем, бо такое прававое бязмежжа можа паўтарыцца абсалютна з кожным у нашай краіне.

Не дачакаўшыся тлумачэнняў супрацоўнікаў сілавых структур і не атрымаўшы пратакол канфіскацыі, у аўторак я, узяўшы адваката, паглядзеў дакументы, якія маюцца ў матэрыялах праверкі, і прозвішча супрацоўніка ДАІ.

У матэрыялах праверкі - абсалютна фальшывы рапарт капітана міліцыі, дарожнага інспектара Сергіені Я.А. У рапарце - несапраўднае месца прыпынку і час: вуліца Савецкая, 4, пры тым што ўсё пачало адбывацца ля гатэля «Менск» перад фота і відэакамерамі журналістаў, і таму - мноства сведак.

Час прыпынку ўказаны - 19.30, хоць а 19:31 я тэлефанаваў пад запіс размовы ў аператыўна-дзяжурную службу УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і скардзіўся, што мяне спыніў гэты ж патруль на Незалежнасці, 11, назваў службовы нумар машыны і паведаміў, што мяне паўгадзіны трымаюць, не паказваючы прычынаў спынення і не адчыняючы капот для зверкі нумароў.

Прыкладна ў гэты ж час я даў інтэрв'ю на камеру СМІ, са службовай машынай і названым супрацоўнікам ДАІ за спіной. Прычына прыпынку і затрымання, напісаная ў рапарце Сергіені - «падазронасць нанясення VIN кода пад капотам машыны. А галоўнае ў маёй «справе» - адсутнасць пратаколу канфіскацыі аўто, што, сапраўды, дазваляе кваліфікаваць гэта дзеянне як банальнае рабаванне.

І самае галоўнае - інспектар патрульна-паставой службы ДАІ горада капітан Сергіеня Я.А., які, безумоўна, нарабіў спраў на крымінальную адказнасць, і якой я абавязкова буду яму дамагацца.

Цытую яго словы: «Вы нічога не парушылі, але я чакаю загаду зверху, што з вамі рабіць. Вы ж разумееце, у якой краіне мы жывем. Не будзьце наіўнымі».

Дык вось - вялікая просьба да журналістаў, я вельмі хачу, каб яго прозвішча прагучала паўсюль, каб яго «сапраўдны афіцэрскі» ўчынак стаў здабыткам галоснасці», - напісаў актывіст.

Нагадаем, што 24 чэрвеня Яўген Батура ехаў на машыне, упрыгожанай бел-чырвона-белымі сцягамі, каб узяць удзел у акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі яго на праспекце Незалежнасці ў Менску і канфіскавалі аўтамабіль.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках