20 красавiка 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет Федэрацыі Расеі ўхваліў «пакет Яравой»

48
Савет Федэрацыі Расеі ўхваліў «пакет Яравой»
ІРЫНА ЯРАВАЯ

Расейскія ўлады канчаткова зацвердзілі самы жорсткі праект законаў за многія гады.

Савет Федэрацыі адобрыў пакет так званых «антытэрарыстычных» законапраектаў, якія распрацавалі дэпутатка Дзярждумы Ірына Яравая і сенатар Віктар Азёраў, паведамляе meduza.io.

Пасля галасавання ў Савеце Федэрацыі «пакет Яравой» адправяць на подпіс прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну. Яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў заявіў, што крамлёўскай адміністрацыі вядома аб крытычных водгуках на законапраекты. «Цяпер яны вывучаюцца, а пастанову будзе прымаць прэзідэнт, калі дакумент паступіць да яго на подпіс», - сказаў Пяскоў.

Так званыя «антытэрарыстычныя» законапраекты былі прынятыя Дзярждумай у другім і трэцім чытаннях 24 чэрвеня. Яны робяць значна больш жорсткім расейскае заканадаўства. Між іншым, у Крымінальны кодэкс уключаныя нормы аб неданясенні і ўцягванні ў масавыя беспарадкі.

«Пакет Яравой» пашырае спіс артыкулаў, паводле якіх да крымінальнай адказнасці можна прыцягваць з 14-гадовага ўзросту, і забараняе місіянерскую дзейнасць за межамі спецыяльна адведзеных месцаў. Аператары сувязі і «арганізатары распаўсюджвання інфармацыі», згодна з законапраектам, абавязаны цягам паўгода захоўваць утрыманне галасавых і тэкставых паведамленняў карыстальнікаў.

Кіраўнік савета ў правах чалавека пры прэзідэнце РФ Міхаіл Фядотаў папрасіў Савет Федэрацыі адхіліць законапраекты. Міністр сувязі і масавых камунікацый РФ Мікалай Нікіфараў заявіў, што іх правапрымяненне «з'яўляецца цяжкім».

Дзяржсавет Татарстана на ініцыятыву былога кіраўніка рэспублікі Мінтымера Шайміева выказаўся супраць папраўкі аб місіянерскай дзейнасці. Супраць прыняцця «пакета Яравой» выступіла інтэрнэт-супольнасць.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках