25 красавiка 2024, Чацвер, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Янка Запруднік: Памяць пра беларускіх ахвяраў камунізму будзе ўвекавечана ў ЗША

3
Янка Запруднік: Памяць пра беларускіх ахвяраў камунізму будзе ўвекавечана ў ЗША
Янка Запруднік
ФОТА: BUDZMA.BY

Беларускае месца будзе абавязкова запоўнена у Міжнародным музеі памяці ахвяр камунізму, якое ствараецца ў ЗША да 100-годдзя бальшавіцкага перавароту.

Пра гэта сайту novychas.by заявіў адзін з найбольш уплывовых дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Янка Запруднік.

З яго слоў, Алеся Кіпель (дачка выбітнага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША, гісторыка і бібліёграфа Вітаўта Кіпеля) зараз працуе ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША. Апроч таго, у Вашынгтоне Алеся Кіпель узначальвае філію Беларуска-амерыканскага задзіночання, у складзе якой ёсць цэлая грамада маладых, актыўных пераемнікаў беларускай справы.

“А паколькі гэтыя маладыя людзі на чале з Алесяй Кіпель знаходзяцца ў непасрэдным кантакце з Дзярждэпартаментам, урадавымі дзеячамі і Кангрэсам ЗША, памяць пра беларускіх ахвяраў камунізму ў экспазіцыі ствараемага музею будзе не абмінутая, а ўшанаваная”, — запэўніў Янка Запруднік.

На яго меркаванне, беларуская грамадскасць павінна “любымі спосабамі дамагацца” ад дзяржаўных структур Беларусі адкрыцця імёнаў бязвінных ахвяр камунізму, што расстраляныя ў Курапатах і іншых месцах масавай згубы людзей пад час палітычных рэпрэсій.

Нагадаем, што ў 2017 годзе будзе адзначацца 100-годдзе Кастрычніцкага перавароту. Менавіта гэты пераварот паклаў пачатак увасабленню ідэалогіі камунізму ў практыку. Амаль 40 краін свету перажылі камуністычны эксперымент, у выніку якога загінулі больш за 100 мільёнаў чалавек.

У гонар ахвяр камунізму на Капіталійскім пагорку ў Вашынгтоне побач з Кангрэсам ЗША узведзены велічны помнік. Да 100-годдзя Кастрычніцкага перавароту ў цэнтры Вашынгтону ствараецца Міжнародны музей памяці ахвяр камунізму. Усё гэта робіцца ў краіне, якая сама не зведала жахаў камунізму, але добра разумее вартасць каштоўнасцяў свабоды і дэмакратыі. З гэтай жа прычыны ў складзе Міжнароднай рады музеяў, што працуе пад патранатам ЮНЭСКА, дзейнічае Міжнародны камітэт музеяў памяці ахвяр дзяржаўных злачынстваў.

Такая ўвага накладае вялікую адказнасць і на беларускую грамадскасць у справе ўвекавечвання памяці пакутнікаў савецкага таталітарызму.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках