25 красавiка 2024, Чацвер, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік нацбяспекі Польшчы: Калі РФ не зменіць пазіцыі, сілы NATO на ўсходзе будуць павялічаныя

Кіраўнік нацбяспекі Польшчы: Калі РФ не зменіць пазіцыі, сілы NATO на ўсходзе будуць павялічаныя
ПАВЕЛ СОЛАХ
ФОТА: BBN.GOV.PL

На гэты момант плануецца размяшчэнне чатырох батальёнаў у трох краінах Балтыі і ў Польшчы.

Калі пазіцыя Расеі не зменіцца, колькасць сіл NATO на ўсходнім флангу альянсу можа павялічыцца. Пра гэта заявіў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солах, паведамляе «Радыё Польшча».

«Мы чакаем, што прынятыя на саміце ў Варшаве пастановы аб павелічэнні прысутнасці сіл NATO не будуць канчатковымі. Гэтая колькасць сіл можа быць павялічана, калі пазіцыя Расеі не зменіцца», - адзначыў Павел Солах.

У той жа час ён падкрэсліў, што працэс падрыхтоўкі да варшаўскага саміту NATO «дазваляе аптымістычна глядзець у будучыню».

«Самае важнае, што пры выпрацоўцы рашэнняў, якія будуць абвешчаныя на саміце, было захавана адзінства саюзных дзяржаў», - заявіў ён.

Кіраўнік Бюро нацбяспекі нагадаў, што цяпер гаворка ідзе аб размяшчэнні адной брыгады NATO, то ёсць чатырох батальёнаў у трох краінах Балтыі і ў Польшчы, а таксама адной бранятанкавай брыгады ЗША.

«Ідзе пастаянная работа над вайсковымі дэталямі, таксама працягваюцца кансультацыі. Але канкрэтныя пастановы будуць прыняты ў найбліжэйшыя тыдні», - заявіў ён, дадаўшы, што «цяпер можна назіраць павелічэнне актыўнасці NATO, прыкладам якой сталі манеўры Anakonda-16 у Польшчы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках