20 красавiка 2024, Субота, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі штурмуюць банкаматы перад дэнамінацыяй

8
Менчукі штурмуюць банкаматы перад дэнамінацыяй
Фота: kp.by

За два дні да дэнамінацыі беларусы запасаюцца гатоўкай.

Перад дэнамінацыяй спецыялісты параілі назапасіцца гатоўкай на пару дзён: першы час пры разліках па картках могуць быць збоі. Журналісты абышлі каля дзесятка банкаматаў у цэнтры горада і праверылі, ці ёсць ажыятаж са здыманнем грошай, піша kp.by.

Побач з метро «Плошча Якуба Коласа» банкаматаў поўна, але чэргаў няма нідзе, грошы здымаюць адзін-два чалавекі. Доўгі ланцужок заўважаем толькі ля апарата на праспекце Незалежнасці побач з трамвайнымі шляхамі.

- Трэба, каб на картцы нічога не было, - упэўнена заяўляе рабочы ў зялёнай форме. - Кажуць, што заўтра банкаматы не будуць працаваць, таму лепш падстрахавацца.

Жанчына ў чорнай сукенцы таксама наважыла зняць усе грошы, нават адпрасілася дзеля гэтага з працы:

- Нам сёння заробак датэрмінова выдалі, таму я наважыла адразу ўсё зняць - так спакайней. Хто яго ведае, ці можна гэта будзе зрабіць заўтра. Я ўвогуле паспрабую першыя дні пасля дэнамінацыі ў крамы не хадзіць, пакуль там не наладзяць нармальную працу.

Ідзем у ЦУМ - і звонку, і ўнутры ўнівермага ёсць некалькі банкаматаў. Усё спакойна - натоўпу, які жадае зняць гатоўку, няма.

- Галоўнае, каб да панядзелка хапіла, а там ужо новыя грошы будуць. Чаго іх баяцца - абвыкнем, - усміхаецца мужчына, укладваючы ў кашалёк купюры.

У метро звычайная сітуацыя для раніцы буднага дня: ля банкамата толькі тры чалавекі.

- З заўтрашняга дня грошы зняць ужо нельга, у крамах карткай таксама не разлічышся. Таму я наважыла цяпер усё зняць, а то можна наогул без грошай застацца. Тым больш святы наперадзе, напэўна давядзецца нешта купляць, - занепакоеная маладая дзяўчына.

Малады чалавек спешна здымае грошы ў адным з банкаматаў на рагу дома. Кажа, што нават камісія яго не бянтэжыць:

Журналісты наважылі самі праверыць, ці ўдасца зняць гатоўку: у 12 дня серады купюры рознага наміналу былі ў чатырох банкаматах з пяці - усе размешчаныя ў цэнтры горада. Пустым апынуўся толькі апарат, які знаходзіцца побач з буйным аддзяленнем банка.

- Так, у нашым банкамаце ужо скончыліся грошы, і наступным разам загружаць іх будуць ужо новымі купюрамі. Сёння ёсць невялікі ажыятаж - многія кінуліся здымаць грошы ў касах. Заўтра, напэўна, кліентаў будзе яшчэ больш - але праца пойдзе павольней, чакаюцца перабоі, - патлумачыў сітуацыю супрацоўнік банка. - Таму лепш развязаць гэтае пытанне сёння: частку грошай зняць, астатнія пакінуць на картцы.

У аддзяленне раз-пораз заходзяць кліенты, цікавяцца, чаму ў банкамаце няма гатоўкі - касіры раяць зняць грошы ў найбліжэйшым гандлёвым цэнтры, каб доўга не чакаць у агульнай чарзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках