28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне сябры камісій хаваюць сваё «вылучэнне» ад грамадзян

6
У Маладзечне сябры камісій хаваюць сваё «вылучэнне» ад грамадзян
Архіўныя фота БЕЛАПАН

Праўладныя «вылучэнцы» стараюцца не публікаваць нідзе інфармацыю пра сваю працу і пасады.

28 чэрвеня ў Маладзечне адбылося першае паседжанне акруговай выбарчай камісіі Маладзечанскай сельскай акругі №73. Бо тэрыторыя акругі ўключае ў сябе акрамя Маладзечанскага яшчэ і Валожынскі раён, то ў склад камісіі ўвайшлі і прадстаўнікі апошняга.

Што да складу камісіі, то за выключэннем адной асобы, усе члены раней бралі ўдзел у складзе выбарчых камісій розных узроўняў.

«Грамадскія арганізацыі» традыцыйна ўяўляюць БРСМ, Белая Русь, ветэраны, Чырвоны крыж, афіцыйны прафсаюз. Не абышлося без ЛДП. Астатнія ж, каб не афішаваць сваю прыналежнасць да дзяржаўных структураў, прайшлі ў склад камісіі «ад грамадзян».

Як, напрыклад, «абрана» старшынёй камісіі Святлана Юрчык, якая працуе начальнікам аддзела Маладзечанскага райвыканкама ў працы са зваротамі насельніцтва і юрыдычных асоб, і яе намеснік Аляксандр Уланчык - кіраўнік спраў Валожынскага райвыканкама.

Што цікава, у апублікаваных на афіцыйных сайтах паведамленнях пра кіраўніцтва камісіі іх пасады ніяк не адлюстраваны, паведамляе сайт spring96.org.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках