29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча заклікае даць Украіне сяброўства ў NATO

1
Польшча заклікае даць Украіне сяброўства ў NATO

NATO павінна пільнавацца палітыкі адчыненых дзвярэй у дачыненні да краін, важных са стратэгічнага пункту гледжання, напрыклад, у дачыненні да Украіны.

Пра гэта ў сераду, 29 чэрвеня, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў размове з славацкім калегам Андрэем Кіскам у Браціславе, паведамляе Gazeta.ua са спасылкай на Reuters.

На думку польскага лідара, палітыка адчыненых дзвярэй павінна праводзіцца ў першую чаргу ў дачыненні да краін, якія маюць стратэгічна важнае размяшчэнне.

"Таксама NATO заўсёды павінна быць ахвочая дапамагаць краінам, якія падпалі пад напад ці супраць якіх парушанае міжнароднае заканадаўства", - таксама заявіў Анджэй Дуда.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках