24 красавiка 2024, Серада, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка спусціла ў казіно чужыя 2,2 мільярда

18
Берасцейка спусціла ў казіно чужыя 2,2 мільярда

Берасцейка завалодала грашыма семярых грамадзян на агульную суму больш за 2,2 млрд рублёў.

Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу паводле ч.4 арт.209 КК (махлярства, учыненае на вельмі значную суму) ў дачыненні да 24-гадовай жыхаркі Берасця.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўправы СК Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, жанчына нібыта для развіцця бізнэсу пазычала ў Берасці ў сваіх знаёмых грошы. Такім чынам, з снежня 2015 года да сакавіка 2016 га яна шляхам падману і злоўжывання даверам завалодала грашовымі сродкамі семярых грамадзян на агульную суму больш за 2,2 млрд рублёў.

Нідзе не працаваўшы, берасцейка распавядала фундатарам, што плануе стварыць фірму для прасушвання насення. Пры гэтым якіх-небудзь дзеянняў для арганізацыі бізнэсу яна не рабіла і, як высветлілася пасля, не разбіралася ў гэтай сфэры. Замест гэтага «бізнэс-лэдзі» наведвала гульнявыя клубы, дзе пакідала атрыманыя ад знаёмых грошы.

Махлярка доўгі час жыла за мяжой. Пераехаўшы ў Берасце, маладзіца стала сталай кліенткай гульнявых клубаў. Там яна знаёмілася з заможнымі людзьмі, якім распавядала пра нібыта наяўныя ў яе сядзібы за мяжой і жаданне заняцца ў Беларусі ўласным бізнэсам. У выніку трое мужчын перадалі ёй сумы на 5 тысяч, 16 тысяч і 53,5 тысячы даляраў адпаведна. Ад дзеянняў зламысніцы пацярпелі яшчэ чацвёра жыхароў рэгіёну, у якіх яна прасіла грошы «на развіццё фірмы» і абяцала вярнуць іх з адсоткамі.

Паводле версіі следства, берасцейка не мерылася вяртаць пазычаныя грошы. 27 чэрвеня жанчыне выстаўленае абвінавачанне. Да яе ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, на ейную маёмасць накладзены арышт.

На гэты час абвінавачаная і ейныя сваякі кампенсавалі шкоду адной з пацярпелых.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках