28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі ўкамплектаваныя лаяльнымі да ўлады людзьмі

5
Тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі ўкамплектаваныя лаяльнымі да ўлады людзьмі

Толькі 31 апазіцыянер уключаны ў склад тэрытарыяльных і акруговых выбаркамаў.

Як паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама, у склад тэрытарыяльных камісій уключаныя два з сямі вылучаных прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», адзін з трох - Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і два з пяці - Партыі БНФ. Адзін вылучаны прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў склад тэрытарыяльнай камісіі ўключаны не быў, піша БелаПАН.

У склад тэрытарыяльных камісій таксама ўключаныя сем з сямі вылучаных прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі, пяць з сямі - Ліберальна-дэмакратычнай партыі, пяць з пяці - Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Вылучаныя прадстаўнікі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды і Беларускай сацыяльна-спартовай партыі ў склад камісій не патрапілі.

У склад акруговых камісій уключаныя 17 з 65 вылучаных прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», чатыры з 14 - Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), пяць з 27 - Партыі БНФ. Адзін вылучаны прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў склад акруговай камісіі ўключаны не быў.

Таксама ў склад акруговых камісій уключаныя 14 з 15 вылучаных прадстаўнікоў Беларускай аграрнай партыі, 17 з 17 - Беларускай сацыяльна-спартовай партыі, 77 з 110 - Камуністычнай партыі Беларусі, 10 з 24 - Ліберальна-дэмакратычнай партыі, чатыры з сямі - Рэспубліканскай партыі, 42 з 64 - Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, пяць з васьмі - Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды. Адзін вылучаны прадстаўнік Беларускай патрыятычнай партыі ў склад камісіі не патрапіў.

Такім чынам, 31 з 117 прадстаўнікоў апазіцыйных партый увайшоў у склад тэрытарыяльных і акруговых камісій.

Астатнія партыі вылучылі ў склад камісій 267 сваіх прадстаўнікоў, 186 з іх увайшлі ў іх склад.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках