29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП: за крок да новых пратэстаў

18
ІП: за крок да новых пратэстаў
АРХІЎНЫЯ ФОТO ONLINER.BY

У пятніцу здымаецца так званы мараторый на наяўнасць сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці.

40 базавых велічынь штрафу для старшыні барысаўскай арганізацыі сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і былога прадпрымальніка Аляксандра Абрамовіча. За арганізацыю гэтага ж мітынгу ІП, такое ж пакаранне атрымаў прадпрымальнік Аляксандр Макаеў. Яшчэ некалькі ўдзельнікаў пратэсту абышліся штрафамі на Br3 млн. Энтузіязму ў арганізатараў пакаранне, якое яны ўважаюць незаконным, не паменшыла, інфармуе «Белсат».

«Будуць праводзіцца і далей мітынгі і будуць іншыя шляхі для звароту да прадпрымальнікаў у Беларусі прымяняцца. Да прыкладу збор подпісаў за тое, каб Вярхоўны суд і іншыя галіны ўлады перагледзелі антыпрадпрымальніцкія па сваёй сутнасці ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», - адзначыў Аляксандр Абрамовіч, сябра СДП «Грамада».

Хоць большасць прадпрымальнікаў пасля некалькіх месяцаў пратэстаў, відавочна, пагадзіліся працаваць ва ўмовах уладаў, з 1 ліпеня могуць з'явіцца іншыя праблемы. У пятніцу здымаецца так званы мараторый на праверкі адпаведнасці працы ІП з указам №222, гэта значыць наяўнасць сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці. На апошнім форуме прадпрымальнікаў у Менску, прадстаўнікі ўладаў спрабавалі змякчыць сітуацыю, аднак, кажа арганізатар сустрэчы Анатоль Шумчанка, упэўненасці няма.

«Людзі баяцца масавых праверак, баяцца масавых планавых, пазапланавых, што пойдуць, будуць варушыцца. Ніхто сёння з прадпрымальнікаў не ўпэўнены ў сваіх дакументах. Па той прычыне, што органы праверкі заўсёды знойдуць да чаго прычапіцца», - тлумачыць Анатоль Шумчанка, лідар грамадскага аб'яднання «Перспектыва».

Мараторый на праверкі і дагэтуль быў збольшага фармальнасцю. Рэгулярныя адзінкавыя праверкі сталі нормай на многіх беларускіх рынках. Што ж зменіцца першага ліпеня?

«Па нашых падліках і прагнозах, пачнуцца масавыя канфіскацыі маёмасці прадпрымальнікаў,бо яны працуюць на ліпавых, так бы мовіць, сертыфікатах і тады пачнецца сапраўдная хваля пратэстаў, сацыяльнага выбуху», - упэўнены Аляксандр Абрамовіч.

У сваю чаргу Анатоль Шумчанка спадзяецца, што ўлады зрабілі высновы з зімовых і вясновых пратэстаў.

«Я вельмі спадзяюся, што першага ліпеня нічога не зменіцца і будзе так, як было раней. Гэта значыць улады не пачнуць масава хадзіць па рынках і масава ладзіць аблавы, інакш паўтарыцца гісторыя зімовага супрацьстаяння. Мы на форуме казалі, што трэба гэтага пазбегнуць», - кажа Анатоль Шумчанка.

Пратэсты і фактычна забастоўкі ІП, былі адразу пасля ўвядзення ўказу №222. Праўда, калі прадпрымальнікі выйшлі на рынкі цяпер, то ці не вырашаць улады, што і з масавымі праверкамі ІП таксама пагодзяцца?

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках