19 красавiка 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы ў свеце алмаз не змаглі прадаць з аўкцыёну

4
Найбуйнейшы ў свеце алмаз не змаглі прадаць з аўкцыёну

Чакалася, што камень можа быць набыты прыкладна за 70 мільёнаў даляраў.

Самы вялікі ў свеце дыямент Lesedi La Rona вагой 1109 карат, выстаўлены для продажу на аўкцыён Sotheby's у Лондане, прадаць не атрымалася, паведамляе BBC.

Меркавалася, што камень памерам з тэнісны мяч можа быць набыты прыкладна за 70 мільёнаў даляраў, але таргі былі спыненыя пасля таго, як кошт не змог пераадолець адзнаку 61 мільён даляраў.

Алмаз быў знойдзены ў лістападзе 2015 года ў Батсване, так што ўлады гэтай краіны павінны былі атрымаць 60% ад выгандляванай сумы ў казну.

Першапачаткова камень важыў блізу 1500 карат, але затым, як паведамілі ў кампаніі, што здабыла яго, ён раскалоўся на дзве часткі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках