19 красавiка 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакідвае на захад 10 тысяч вайскоўцаў

10
Расея перакідвае на захад 10 тысяч вайскоўцаў
Фота: mk.ru

На захад РФ таксама паступіць больш за дзве тысячы адзінак новай і мадэрнізаванай тэхнікі.

Расея размесціць ля сваёй заходняй часткі больш за 10 тысяч вайскоўцаў-кантрактнікаў для «стратэгічнага стрымлівання». Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Сяргей Шайгу на калегіі ўстановы, гаворыцца ў паведамленні міністэрства на старонцы ў Facebook.

З яго слоў, «вайскова-палітычная сітуацыя на заходніх межах РФ застаецца нестабільнай - ЗША і іншыя сябры NATO прадаўжаюць нарошчваць вайсковы патэнцыял, у першую чаргу, у суседніх з Расеяй краінах».

Паводле звестак Шайгу, цяпер ва Усходняй Еўропе на ратацыйнай аснове размешчана блізу 1,2 тысяч адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку 30 баявых самалётаў, а таксама знаходзяцца звыш тысячы вайскоўцаў заходнееўрапейскіх краін NATO і ЗША. Таксама ў акваторыю Чорнага і Балтыйскага мораў рэгулярна заходзяць баявыя караблі вайскова-марскіх сіл ЗША і іншых краін альянсу.

З яго слоў, больш чым удвая павялічылася інтэнсіўнасць мерапрыемстваў падрыхтоўкі ўзброеных сіл краін NATO, якія праводзяцца ў непасрэднай блізкасці ад расейскіх межаў. Доўжацца работы ў мадэрнізацыі і прывядзенні да стандартаў альянсу шэрагу вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Польшчы, Румыніі, Балгарыі і краін Балтыі.

Адначасова міністр не выключыў, што пасля саміту NATO ў Варшаве 8-9 ліпеня маштабы вайсковай прысутнасці і актыўнасць узброеных сіл альянсу зблізку расейскіх межаў могуць значна ўзрасці.

«Такія дзеянні заходніх калегаў вядуць да падрыву стратэгічнай стабільнасці ў Еўропе і вымушаюць нас прымаць меры ў адказ, у першую чаргу на Заходнім стратэгічным напрамку», - заявіў Шайгу.

Ён адзначыў, што ў мэтах нейтралізацыі патэнцыйных пагроз у Заходняй вайсковай акрузе (ЗВА) праводзяцца мерапрыемствы ў стратэгічным стрымліванні. Так, сёлета ў акругу паступіць больш за дзве тысячы адзінак новай і мадэрнізаванай тэхнікі. Практычна завершанае будаўніцтва і рэканструкцыя 10 сучасных вайсковых гарадкоў для вайскоўцаў і іх сем'яў.

Нагадаем, што ў пачатку чэрвеня Расея перакінула да сваіх заходніх межаў дзве мотастралковыя брыгады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках