19 красавiка 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя ў Менску спыніла рух трамваяў

4

Сёння раніцай на вул. Я. Коласа ў сталіцы сутыкнуліся тры транспартных сродкі - мікрааўтобус Mercedes, легкавы аўтамабіль ВАЗ і Honda.

Першым пра гэта здарэнне паведаміў удзельнік форуму onliner.by АЛЕКСАШКА87, які размясціў фатаграфіі з месца ДТЗ: «Каля трамвайнага прыпынку Калініна цяпер аварыя, рух трамваяў спынены ў абодва бакі. Што як здарылася не зразумела, але факт што жыгулі добра памятая і маршрутка 91 на сустрэчнай таксама пабітая стаіць».

«Я знаходзіўся ў маршрутцы ў момант аварыі, - сцвярджае чытач Аляксандр. - Кіроўца апярэджваў плынь па трамвайных шляхах, бо быў затор. Нечакана перад намі для такога ж манеўру выскачыў жыгулі». Адбылося сутыкненне. У маршрутцы ўсе жывыя, абышліся ранкамі і ўдарамі».

Праз гэту аварыю спыніўся рух трамваяў. Шэраг вагонаў на шляхах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках