20 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Нам не патрэбны ад Расеі танны газ

19
Сямашка: Нам не патрэбны ад Расеі танны газ
Владимир Семашко
Фото: DELFI

Урад Беларусі і Расеі не могуць дамовіцца аб цане на газ.

Беларусь не патрабуе ад Расеі паставак таннага газу, заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 30 чэрвеня на сумесным паседжанні «палаты прадстаўнікоў» і «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі, адказваючы на пытанні «парламентарыяў», піша БелаПАН.

«Мы ставім задачу прыйсці да цэнаў, блізкіх да ўнутрырасейскіх, - сказаў ён. - Я заўсёды сваім калегам, калі неаднаразова, дзесяткі разоў ужо спрэчкі па цане газу, па формулах, па ўсім і гэтак далей, я кажу: «Нам не патрэбны танны газ ад вас, мы пайшлі ў Еўразійскі саюз для таго, каб мець газ і энэргарэсурсы ў цэлым па цэнах, блізкіх да вашых».

Са слоў віцэ-прэм'ера, ён «будзе радавацца», калі ў Расеі цэны будуць набліжаны да заходнееўрапейскіх. Калі розніца ў цэнах для расейскіх і беларускіх спажыўцоў складзе 10-15%, - «гэта для нашай эканомікі карысць», сказаў Сямашка. «Сёння суб'екты гаспадарання Расеі плацяць 60-65 даляраў, у Казахстане - 70-72 даляры, а нам трэба плаціць 278 даляраў», - дадаў ён.

Нагадаем, Менск намагае на зніжэнні цэнаў расейскага газу. 31 траўня намеснік старшыні праўлення «Газпрама» Аляксандр Мядзведзеў паведаміў, што запазычанасць Беларусі за спажыты расейскі газ расце і ўжо перавысіла 200 млн. даляраў. «Ёсць неплацяжы <...> з боку беларускіх спажыўцоў. Ужо там сума назапасілася вельмі і вельмі сур'ёзная - ужо за 200 млн. даляраў», - сказаў ён. Прадстаўнік «Газпрама» выказаў меркаванне, што беларускія спажыўцы «не самі па сабе наважылі так плаціць, а ім нехта падказаў». «Мне здаецца, гэта не найлепшы спосаб», - дадаў Мядзведзеў.

На пачатку траўня стала вядома, што ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» звярнулася ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце з позвай у дачыненні да беларускіх газазабеспячальных арганізацый «у сувязі з наяўнасцю запазычанасці з боку газазабеспячальных арганізацый у аплаце пастаўленага прыроднага газу».

Раней міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак заяўляў, што бягучая цана паставак расейскага газу для Беларусі складае 132 даляры за тысячу кубаметраў. Паводле звестак расейскага Мінэнэрга, пазыка Беларусі перад «Газпрамам» за першыя чатыры месяцы 2016 года склала больш за 125 млн. даляраў.

У сваю чаргу міністр энэргетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык і Уладзімір Сямашка адмаўлялі наяўнасць пазыкі. Патупчык заяўляў, што Беларусь лічыць справядлівай цану 73 даляры за тысячу кубаметраў газу. Ён таксама падкрэсліваў, што беларускі бок «кажа не пра зніжку, а аб рынкавых роўнадаходных цэнах».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках