20 красавiка 2024, Субота, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы выратавалі цэлы раён ад прымусовай працы

7
Праваабаронцы выратавалі цэлы раён ад прымусовай працы

Актывісты атрымалі адказ на зварот аб незаконнасці прымусовага сенакосу ў Глускім раёне з Магілёўскага аблвыканкама.

Як вынікае з адказу, пакуль дзяржорганы перасылалі адзін аднаму зварот праваабаронцаў, загад старшыні Глускага райвыканкама Царыкава Уладзіміра ад 8 чэрвеня 2016 года «Аб наданні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў» быў скасаваны ім жа пасля розгаласу гэтага факту на сайце ПЦ «Вясна» і ў іншых СМІ у той жа дзень, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 8 чэрвеня Глускім райвыканкамам быў выдадзены загад пад назвай «Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў», у адпаведнасці з якім кіраўнікі арганізацый Глускага раёна павінны забяспечыць накіраванне «ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку» супрацоўнікаў для нарыхтоўкі сена.

Згодна з дадаткам да загаду, у працэс сенакосу былі ўключаныя 34 прадпрыемствы і арганізацыі ў Глуску і Глускім раёне, з разлікам нарыхтоўкі - 300 кг на аднаго чалавека, і планам агульнага накосу 337600 кг сена.

Праваабаронцы ў той жа дзень звярнуліся ў пракуратуру Глускага раёна з патрабаваннем правесці пракурорскую праверку і скасаваць загад. Аднак пракурор Леанід Палевіч ніякую праверку не праводзіў, а проста перанакіраваў зварот у Магілёўскі аблвыканкам.

Пасля гэтага праваабаронцы былі вымушаныя звярнуцца ў пракуратуру Магілёўскай вобласці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках