28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца на BMW X6 «нырнуў» у Свіслач

19

Ёсць версія, што кіроўца проста сарваўся з абрыву падчас паездкі па яго краю.

Сёння прыкладна а 14:00 праходзіла выратавальная аперацыя выцягвання аўтамабіля з ракі. У Свіслачы, непадалёк ад скрыжавання трасы M1 і дарогі на Стайкі, плаваў BMW X6. Уладальнік доўга не мог вызначыцца, што менавіта рабіць з патанулым аўтамабілем, і звярнуўся да службы эвакуацыі праз некалькі гадзін пасля здарэння. А ў ваду аўтамабіль патрапіў яшчэ ўчора ўвечары. Ёсць версія, што кіроўца проста сарваўся з абрыву падчас паездкі яго краем.

«Мужчына ехаў на BMW X6 дарогай, якая праходзіць уздоўж абрыву, і ў нейкі момант страціў кіраванне, - распавялі onliner.by супрацоўнікі службы эвакуацыі. - Машына звалілася з вялікай вышыні ў ваду. Кіроўца выбраўся на бераг, не атрымаўшы траўмаў. Нейкі час аўтамабіль дрэйфаваў. Плынь аднесла красовер на адлегласць дзесьці 100 метраў ад месца падзення».

«Усё здарылася блізу 21:30 на 361-м км трасы М1,- паведамілі ў ДАІ Менскага раёна. - За стырном BMW X6 знаходзіўся маладзён 1982 г. р. Едучы берагам ракі, ён няправільна выбраў бяспечную хуткасць, дапусціў занос і не справіўся з кіраваннем. У выніку з'ехаў у Свіслач. Механічныя пашкоджанні атрымаў толькі аўтамабіль».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках