19 красавiка 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чырвоны Крыж паставіць у Менску палатку з бясплатнай вадой

11

Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць аперацыю «Спякота».

У людных месцах валанцёры бясплатна раздаюць ваду. На мінулым тыдні бутэлькі з вадой развозілі на аўтамабілях, а заўтра ў Менску паставяць першую палатку. Так валанцёры спрабуюць дапамагчы беларусам, якія пакутуюць ад высокіх тэмператур.

Мабільныя пункты Беларускага Чырвонага Крыжа пачынаюць працаваць ва ўсіх абласцях краіны, калі тэмпература паветра дасягае +30°C. Аперацыя «Спякота» гэтага года пачалася ў мінулы чацвер.

- Мы працавалі ў аўтамабілях, ездзілі ў месцы збору людзей. Там, дзе вялікая колькасць была састарэлых, дзяцей, - мы проста раздавалі ваду, - распавёў tut.by начальнік аддзела рэагавання на НС і вышуку БТЧК Дзмітрый Русакоў.

Першы мабільны пункт разгорнуць заўтра на Камароўцы. Стандартнае месца: на шляху з ГЦ «Імпульс» да падземнага пераходу. Людзям без галаўных убораў і без вады будуць тлумачыць, што неабходна клапаціцца пра сябе.

Палаткі з'явяцца ў гарадскіх парках, зонах адпачынку, на прыпынках гарадскога транспарту, рынках, вакзалах і іншых месцах масавага знаходжання грамадзян.

- Наш народ не прывык насіць з сабой ваду ў спякоту, - дзеліцца назіраннямі Дзмітрый Русакоў. - А чалавек можа доўгі час знаходзіцца на спякоце і ў нейкі момант не заўважыць, што яму ўжо патрабуецца дапамога.

Здараецца, што валанцёры ратуюць ад сонечных удараў падчас такіх дзяжурстваў. Пры неабходнасці рэгіянальныя аддзяленні Чырвонага Крыжа дастаўляюць ваду аўтамабілістам, якія трапілі ў доўгую чаргу на мяжы.

- Калі чалавеку стала нядобра праз спякоту, у першую чаргу яго трэба адвесці ў цень, напаіць чыстай вадой і намачыць ёй галаву, таму арганізаваць доступ да вады вельмі важна, - дае парады суразмоўца. - Акрамя таго, пажадана сачыць за самаадчуваннем навакольных: патрэбная дапамога - набірайце 103 або 112.

Да яе пачатку назапасілі 10,5 тон вады. Яе валанцёрам Чырвонага Крыжа бязвыплатна выдала «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках