29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнера нацыянальнай каманды РФ у футболе адправілі ў адстаўку

7
Трэнера нацыянальнай каманды РФ у футболе адправілі ў адстаўку
ФОТА: SMOTRISPORT.TV

Леанід Слуцкі афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Расеі.

Пра гэта абвясціў Расейскі футбольны саюз (РФС).

«РФС дзякуе Леаніду Віктаравічу Слуцкаму, пад кіраўніцтвам якога нацыянальная каманда Расеі здабыла тур на Чэмпіянат Еўропы 2016 года, за прафесіяналізм і зычыць яму поспехаў у трэнерскай кар'еры. Інфармацыя аб новым трэнерскім штабе нацыянальнай каманды Расеі будзе апублікаваная на афіцыйным сайце РФС па меры яе паступлення», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы РФС.

Нагадаем, што нацыянальная каманда Расеі ў футболе не змагла на Еўра-2016 выйсці з падгрупы, а расейскія заўзятары «праславіліся» сваімі закалотамі і бойкамі. Праз беспарадкі, якія расейскія футбольныя заўзятары ўчынілі на стадыёне ў Марсэлі пасля матчу Еўра-2016 паміж нацыянальнымі камандамі Англіі ды Расеі, а таксама і за межамі стадыёна, УЕФА ўмоўна дыскваліфікаваў расейскую нацыянальную каманду да канца кантынентальнага першынства. Дзясяткі фанатаў з Расеі былі затрыманыя французскай паліцыяй, некалькі чалавек дэпартавалі на радзіму. 51-гадовы брытанскі заўзятар, збіты расейскімі «ультрас», доўгі час знаходзіўся ў стане комы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках