28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіцячы амбудсмэн РФ Павел Астахаў падаў у адстаўку

28
Дзіцячы амбудсмэн РФ Павел Астахаў падаў у адстаўку
Павел Астахаў
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Петыцыя з патрабаваннем адстаўкі Астахава за фразу «Як паплавалі?», сказаную выжыўшым у Карэліі дзецям, сабрала 150 тысяч подпісаў.

Упаўнаважаны ў правах дзяцей РФ Павел Астахаў напісаў заяву аб адстаўцы.

Пра гэта сцвярджаюць тры крыніцы РБК.

Дзіцячы амбудсмэн Павел Астахаў у найбліжэйшы час пакіне сваю пасаду, сцвярджае блізкая да думскага кіраўніцтва крыніца РБК і дадаюць два блізкія да Крамля суразмоўцы. Са словаў аднаго з іх, Астахаў напісаў заяву аб адстаўцы.

«Мы гэтую інфармацыю не пацвярджаем, - пракаментаваў РБК дарадца ў інфармацыйнай палітыцы ўпаўнаважанага ў правах дзіцяці Рэнат Абдзееў. - Цяпер Павел Астахаў знаходзіцца на мерапрыемстве ў МЗС разам з прэзідэнтам»

Пакуль ніякіх указаў наконт Астахава не было, сказаў РБК прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён дадаў, што не бачыў заявы ўпаўнаважанага аб адстаўцы.

Крыніца, блізкая да Крамля, распавяла РБК, што да Астахава апошнім часам паўстала шмат прэтэнзій. Гаворка ідзе і пра ягоныя стасункі з пацярпелымі ў Карэліі на Сямвозеры дзецьмі. «Петыцыя з патрабаваннем адстаўкі набрала больш за 150 тысяч подпісаў», - заўважыў суразмоўца РБК.

Астахаў запомніўся сваімі неадназначнымі выказваннямі на адрас жанчын і дзяцей. Прынамсі, вялікі грамадскі рэзананс выклікала ягоная фраза «Ну што, як паплавалі?» падчас гутаркі з выжыўшымі ў трагедыі на Сямвозеры дзецьмі.

Пасля скандалу праз выказванні Астахава падчас размовы з выжыўшымі на Сямвозеры дзецьмі ў сетцы стала распаўсюджвацца петыцыя з патрабаваннем звольніць Астахава. «Мы заклікаем грамадства і дзяржаву даць гэтаму выказванню аб'ектыўную ацэнку», - гаворыцца ў тэксце петыцыі, апублікаванай на сайце Change.org. За суткі пасля выказвання Астахава петыцыя набрала блізу 60 тысяч подпісаў. Дзіцячы ж амбудсмэн заявіў, што на сайце Change.org галасуюць «боты». «Туды заходзіць вялікая колькасць электронных ботаў, там не трэба рэгістравацца», - адзначыў Астахаў.

Астахаў займае пасаду ўпаўнаважанага ў правах дзяцей з 2009 года. Да працы дзіцячым амбудсменам ён узначальваў «Калегію адвакатаў Паўла Астахава». Сярод ягоных кліентаў былі мэр Масквы Юрый Лужкоў, кіраўнік Падліковай палаты Сяргей Сцяпашын. Ён вёў сваё шоў «Гадзіна суда». Напярэдадні выбараў Дзярждумы 2007 года ён узначаліў агульнарасейскай рух «За Пуціна!».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках