29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Крытычнай масы» пратрымаюць у следчым ізалятары яшчэ месяц

2
Актывіста «Крытычнай масы» пратрымаюць у следчым ізалятары яшчэ месяц
Дзмітрый Паліенка
ФОТА: SVABODA.ORG

Дмитрий Полиенко будет находится под следствием до 29 июля.

Дзмітрый Паліенка будзе знаходзіцца пад следствам да 29 ліпеня.

Следчы камітэт Цэнтральнага раёна Менска падоўжыў тэрмін следства яшчэ на месяц у сувязі з тым, што супрацоўнікі не змаглі арганізаваць шэраг следчых дзеянняў. У тым ліку не былі праведзеныя вочныя стаўкі з удзелам актывіста «Крытычнай масы» Дзмітрыя Паліенкі, Станіслава Канавалава і супрацоўнікаў ДАІ, якія спынялі веласіпедыстаў падчас «Крытычнай масы», паведамляе ПЦ «Вясна».

Акрамя таго, вядома, што не ўсе лісты ад Дзмітрыя выходзяць на волю.

Нагадаем, жорсткае затрыманне раварыстаў - удзельнікаў «Крытычнай масы» адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, былі затрыманыя шэсць чалавек, якіх моцна збілі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы паводле арт.364 Крымінальнага кодэкса.

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку ўвечары 6 траўня выставілі абвінавачванні. На гэты момант ён знаходзіцца ў следчым ізалятары-1.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках