26 красавiка 2024, Пятніца, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зноў нагандлявалі з стратамі $365 мільёнаў

9
Улады зноў нагандлявалі з стратамі $365 мільёнаў

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі за травень павялічылася ў параўнанні з 2015 годам.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі за студзень-травень 2016 года склала 1 млрд 623,8 млн даляраў ЗША, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

За студзень-травень 2015 года сальда таксама было адмоўным - 1 млрд 194,6 млн даляраў.

Паводле ўдакладненых звестак, адмоўнае сальда ў студзені-красавіку 2016 года склала 1 млрд 258,9 млн даляраў. Такім чынам, за травень яно павялічылася на 364,9 млн даляраў.

Замежнае гандлёвае абарачэнне краіны за пяць месяцаў гэтага года склала 19 млрд 433,4 млн даляраў, да ўзроўню студзеня-траўня 2015 года яно знізілася на 16,4% у бягучых коштах. Экспарт тавараў склаў 8 млрд 904,8 млн даляраў, скараціўшыся на 19,2%, імпарт - 10 млрд 528,6 млн даляраў (на 13,8% менш).

Замежнае гандлёвае абарачэнне з краінамі ЕАЭС за студзень-травень 2016 года склала 10 млрд 38,9 млн даляраў, што на 11,9% менш, чым за студзень-травень 2015 года. Экспарт тавараў - 3 млрд 943,8 млн даляраў (на 7,4% менш), імпарт - 6 млрд 95,1 млн даляраў (на 14,5% менш). У гандлі з краінамі ЕАЭС сальда было адмоўным на 2 млрд 151,3 млн даляраў (у студзені-траўні 2015 г. - мінус 2 млрд 872 млн.).

Узаемнае таварнае абарачэнне з Расеяй, паводле звестак Белстата, за пяць месяцаў 2016 года склала 9 млрд 880,3 млн даляраў, зніжэнне да ўзроўню студзеня-траўня 2015 г. - 11,1%. Экспарт тавараў склаў 3 млрд 801,8 млн даляраў, скараціўшыся на 5,3%, імпарт - 6 млрд 78,5 млн даляраў (на 14,4%). Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 2 млрд 276,7 млн даляраў (у студзені-траўні 2015 г. - мінус 3 млрд 89,4 млн.).

Замежнае гандлёвае абарачэнне з краінамі Еўразвязу за студзень-травень 2016 года склала 4 млрд 764,4 млн даляраў, знізіўшыся да ўзроўню студзеня-траўня 2015 года на 23,8%. Экспарт тавараў склаў 2 млрд 680 млн даляраў, скараціўшыся на 32,2%, імпарт - 2 млрд 84,4 млн даляраў (на 9,1% менш). Сальда ў гандлі з краінамі ЕЗ было дадатнае і склала 595,6 млн даляраў (у студзені-траўні 2015 г. - дадатнае на суму 1 млрд 661,8 млн.).

Урад у снежня 2015 года чакаў, што ў 2016 годзе сальда замежнага гандлю складзецца адмоўнае - мінус 0,2-0,6% да УБП. Адмоўны паказчык абумоўлены тым, што на 2016 год прыпадае вялікі аб'ём паставак абсталявання для будаўніцтва АЭС.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках