24 красавiка 2024, Серада, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканскі прафесар прадказаў блізкі крах расейскай эканомікі

37
Амэрыканскі прафесар прадказаў блізкі крах расейскай эканомікі
ФОТА: REUTERS

Расея ўжо за найбліжэйшыя гады можа страціць еўрапейскі рынак нафты і газу.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» (пераклад - inosmi.ru) выказаў прафесар эканомікі інстытута Гувэра ў Каліфорніі Міхаіл Бэрнштам.

Паводле ягоных слоў, дзякуючы «лупняковай рэвалюцыі» і сучасным метадам транспартавання нафты і звадкаванага газу, кампаніі з ЗША ўсё больш упэўнена пачуваюцца на рынку Еўразвязу, куды Расея накіроўвае большую частку свайго сыравіннага экспарту.

Напрыклад, амэрыканскія аналітыкі мяркуюць, што ЗША пад 2020 год

павялічаць ліміты экспарту звадкаванага газу да 200 мільярдаў кубамэтраў на год, што перасягне аб'ём расейскага газавага экспарту ў Еўропу. Усё гэта зробіць расейскія трубаправоды неканкурэнтаздольнымі.

- Цяпер, калі мы паглядзім на лічбы і на будучыню, мы ўбачым, што газаправоды не патрэбныя - гэта састарэлая галіна прамысловасці, - заўважае прафесар Бэрнштам. - «Паўночная плынь» хваленая прапускае 55 мільярдаў кубічных мэтраў газу на год, а толькі паўсотні або 70 буйных караблёў перавозяць такую ж колькасць у выглядзе звадкаванага прыроднага газу, і гэтыя газаправоды дарагія і не патрэбныя.

На ягоную думку, самае сур'ёзнае вузкае месца сёння - гэта нястача танкераў для перавозкі газу:

- Трэба пабудаваць дадаткова яшчэ 100 такіх караблёў, якія змогуць амэрыканскі звадкаваны газ везці ў Японію, у Кітай, у Еўропу, у Карэю, і ўсё. Нават калі б цяпер Расеяй кіраваў не Пуцін, а маці Тэрэза або Серафім Сароўскі - гэта ўсё ўжо не мела б ніякага значэння, бо амэрыканскі звадкаваны газ з улікам кошту і сабекошту транспартавання таннейшы, чым расейскі газ, які ідзе праз газаправоды ў Еўропу. З спрэс эканамічных прычын амэрыканскі газ здабудзе рынак.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках