24 красавiка 2024, Серада, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Левандоўскі супраць Ранальду

14
Левандоўскі супраць Ранальду
ФОТА: WIADOMOSCI.COM

Каманды Польшчы і Партугаліі пачынаюць сёння стадыю чвэрцьфіналаў Еўра-2016.

Гэтым вечарам а 22:00 адна з камандаў-неспадзевак турніру згуляе з ценевым фаварытам спаборніцтваў. Ці будзе гульня закрытай, як сустрэча Партугаліі і Харватыі, або даволі відовішчнай, як матч Польшчы і Швайцарыі, даведаемся гэтым вечарам, піша mk.ru.

Крышціяну Ранальду супраць Робэрта Левандоўскага. Нані супраць Якуба Блашчыкоўскага. Рэнату Санчэш супраць Аркадыюша Міліка. Ужо цяпер можна казаць пра вельмі інтрыгоўныя супрацьстаянні ў будучай гульні. А што будзе, калі суддзя сустрэчы Фелікс Брых з Нямеччыны дасць стартавы свісток?

Сустрэчы 1/8 фіналу абедзве каманды правялі ў прынцыпе аднолькава. І там і там у асноўны час нічога не закончылася. Спраўныя швайцарцы сквіталі лік у гульні з палякамі незадоўга да заканчэння матчу. Овэртайм таксама галоў не прынёс, хаця Фаб’янскаму давялося пастарацца, каб не прапусціць. А ў сэрыі пенальці мацнейшымі былі футбалісты з Усходняй Еўропы.

У той жа час, свой характар паказалі і партугальцы. У даволі нудным матчы з Харватыяй, якую некаторыя ўжо паспелі запісаць у фаварыты першынства, партугальцы ні разу не прабілі ў браму і не дазволілі стварыць практычна ніводнага галявога моманту ля сваёй брамы спаборніку. А ў овэртайме Рыкарду Куарэжма нечакана забіў гол і вывеў Партугалію ў чвэрцьфінал.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках