24 красавiка 2024, Серада, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады згодныя на газ за $117?

7
Улады згодныя на газ за $117?

Беларускія ўлады вядуць перамовы з расейскай стараной аб зніжэнні кошту расейскага газу.

Беларусь змагла б выканаць умову МВФ аб адмове ад перакрыжаванага субсідавання ў энергетыцы, калі б кошт закуплянага ў Расеі паліва для беларускіх энэргетыкаў складаў 117 даляраў за тысячу кубамэтраў, піша "Ежедневник".

Пра гэта, як піша РІА "Новости", заявіў міністр энэргетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, выступаючы ў "парламенце".

"Калі б кошт (расейскага - рэд.) газу быў 117 даляраў за тысячу кубамэтраў, то з'явілася б магчымасць выйсці на роўныя цэны для насельніцтва і прадпрыемстваў", - сказаў Патупчык.

Ён нагадаў, што цяпер Беларусь вядзе перамовы з расейскай стараной аб зніжэнні кошту расейскага газу, што "дазволіла б комплексна развязваць праблемы, звязаныя з тарыфнай палітыкай".

Каментуючы заклікі МВФ да Менска адмовіцца ад перакрыжаванага субсідавання і павысіць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, міністр заявіў аб "унутраным праве" прымаць такія пастановы, "як гэта трэба дзяржаве".

У сваю чаргу віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка расказаў парламентарыям аб назапашанай прадпрыемствамі Беларусі запазычанасці ў аплаце за прыродны газ.

"Гэтая недаплата кладзецца на Мінэнэрга. Мінэнэрга вымушанае браць крэдыты ў валюце, у далярах... 750 мільёнаў даляраў крэдытаў на бягучую дзейнасць", - адзначыў віцэ-прэм'ер. Ён распавёў пра прынятую пастанову, што завінавачанасць беларускіх прадпрыемстваў за энэргарэсурсы зафіксаваная на 1 студзеня 2016 года, і іх выплата будзе ажыццяўляцца да канца 2017 года.

Ён таксама растлумачыў пазіцыю Беларусі ў спрэчцы з Расеяй аб кошце газу. "Мы выступаем за роўнадаходныя цэны. Мы не просім збавак, мы патрабуем выканання ўзятых абавязанняў", - заявіў Патупчык.

Сёння старшыня ўправы "Газпрома" Аляксей Мілер заявіў, што "Газпром" не вядзе перамоў аб кошце газу для Беларусі і аб запазычанасці за газ. Паводле ягоных слоў, дэбіторская запазычанасць беларускіх пакупнікоў перад "Газпром трансгаз Беларусь" складае 47,9 млн даляраў.

"Ніякіх карпарацыйных перамоў аб кошце газу для Беларусі не вядзецца, гэтак жа як і аб запазычанасці, бо ў Беларусі перад "Газпромам" няма запазычанасці за пастаўкі газу. Наша 100-адсоткавая "дачка" ў Беларусі нам штомесяц у поўнай суме аплачвае пастаўкі газу", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі па сходзе акцыянераў.

"Ёсць дэбіторская запазычанасць за бягучы перыяд часу на 47,9 млн даляраў паміж даччыным прадпрыемствам у Беларусі і беларускімі пакупнікамі", - растлумачыў Мілер. Гэтая запазычанасць - спрэчка двух беларускіх гаспадарчых суб'ектаў, адзначыў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках