29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія заробкі вярнуліся да ўзроўню 1991 года

49
Беларускія заробкі вярнуліся да ўзроўню 1991 года

Сярэднестатыстычны беларус атрымаў у траўні 718 рублёў з улікам дэнамінацыі.

711 рублёў ён жа, сярэднестатыстычны беларус, браў у лістападзе 1991 года. З тых часоў беларускі рубель «абрастаў нулямі» і «адкідваў нулі», перадае «Радыё Свабода».

Сярэдні заробак у далярах рос зусім не так бадзёра, як у рублях, - беларускі рубель скокамі абясцэньваецца да замежных валют, калі не лічыць перыяд стабільнасці (і рост замежнай запазычанасці) 2001-2008 гадоў. Да «абяцанай» сярэдняй заплаты 500 даляраў дацягнулі толькі аднойчы, у канцы 2010 года, сёння ж сярэднестатыстычны беларус мае 360-370 даляраў.

Беларускі рубель з'явіўся не адразу, калі Беларусь стала незалежнай, а ў сярэдзіне 1992 года. І тады ён афіцыйна прыраўноўваўся да 10 савецкіх рублёў.

На сёння без уліку дэнамінацый курс беларускага рубля да даляра ЗША складае 200 053 000.

Новымі грашыма - 2 BYN.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках