24 красавiка 2024, Серада, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вагончык кранецца: Гуцарыеў «ашчаслівіць» жыхароў Любані чыгункай

20
Вагончык кранецца: Гуцарыеў «ашчаслівіць» жыхароў Любані чыгункай
Міхаіл Гуцарыеў
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Расейскі алігарх мерыцца пракласці ў Беларусі найбольшую пад'язную чыгунку.

Паводле інфармацыі «Заўтра тваёй краіны», са жніўня пачынаюцца будаўнічыя работы для будаўніцтва 37-кіламетровай чыгункі паміж пляцоўкай, адведзенай расейскаму мільярдэру Міхаілу Гуцырыеву пад распрацоўку калійных соляў, і чыгуначнай станцыяй Урэчча ў Любанскім раёне.

Паводле звестак управы Беларускай чыгункі, на збудаванне гэтай лініі, якая стане адным з найбольшых пад'язных шляхоў, пабудаваных Беларуссю за гады незалежнасці, адводзіцца 22 месяца. Новая лінія пройдзе праз Любань, дзе будзе адкрыты прыпынкавы пункт. Акрамя дастаўкі калійных угнаенняў на галоўныя транзітныя магістралі краіны, будзе арганізаваная і перавозка пасажыраў.

Будаўніцтва чыгункі з'яўляецца складовай і абавязковай часткай аднаго з найвялікшых інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі.

У 2011 годзе беларускія ўлады і падкантрольная расейскаму мільярдэру Міхаілу Гуцырыеву GMC Global Energy падпісалі інвестыцыйны кантракт на суму 1, 668 млрд даляраў аб будаўніцтве шахтаў і горна-абагачальнага камбіната (магутнасцю 1,8 мільёна тон хларыду калію) ў Любанскім раёне. Ён размесціцца на базе Нежынскай дзялянкі Старобінскага радовішча калійных руд. Інвестар абавязаўся ўкласці грошы таксама ў інфраструктуру - чыгунку, газаправод, лінію электраперадач, аўтадарогу ды іншыя аб'екты.

Для рэалізацыі праекта была створаная кампанія «Слаўкалій». Аднак дзеля праблем з фінансаваннем пачатак рэалізацыі праекта і, адпаведна, a target="_blank" href=/ru/news/2016/6/16/209253/>тэрміны яго завяршэння былі ссунутыя. Часткова праект фінансуе належная Міхаілу Гуцырыеву Група БІН (268 млн даляраў), але галоўная надзея была на кітайскія крэдытныя рэсурсы. Толькі ў траўні летась быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Мінфінам Беларусі, дзяржбанкам развіцця Кітая, «Беларусбанкам» і «Слаўкаліем» аб фінансаванні інвестпраекта.

Паўтары тыдні таму, 17 чэрвеня, было абвешчана аб падпісанні паміж «Беларусбанкам» і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая крэдытнага пагаднення на суму 1,4 млрд даляраў. Інфармацыя аб умовах угоды не выдаецца, але раней умовамі атрымання крэдыту называлася такса 4% гадавых на 14 гадоў з першай выплатай за крэдыт праз пяць гадоў. Гарантам крэдыту выступае беларуская старана, а ўладальнік «Слаўкалій» абавязаўся прадаваць ўсе ўгнаенні кітайскім спажыўцам. Плануецца, што выхад камбіната на поўную магутнасць адбудзецца ў 2021 годзе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках