24 красавiка 2024, Серада, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выпадку выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў БАТЭ заробіць €14 мільёнаў

У выпадку выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў БАТЭ заробіць €14 мільёнаў

Летась клуб з Барысава зарабіў у Лізе чэмпіёнаў 16,5 мільёнаў еўраў.

БАТЭ ў выпадку выхаду ў групавыое кола Лігі чэмпіёнаў заробіць 14 млн еўраў: 2 млн - за перамогу на этапе плэй-оф, 12 млн - за выхад у групавы этап. Адзначым, што ў гэтым выпадку клуб не прэтэндуе на грошы за праход кваліфікацыйных колаў. Кожная перамога на групавым этапе прынясе яшчэ 1,5 млн еўраў, нічыя - 500 тысяч еўраў, піша by.tribuna.com.

У выпадку нявыхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў БАТЭ зможа разлічваць на выплаты за праход кваліфікацыйных колаў. Удзел у 2-м кваліфікацыйным коле прынясе 300 тысяч, у 3-м - 400 тысяч, параза ў коле плэй-оф - 3 млн. Пры гэтым, клубам, якія дайшлі да этапу плэй-оф, выплата за 3-е кола не належыць.

Акрамя таго, кожны чэмпіён краіны, які не выйшаў у групавы этап, атрымае салідарную выплату 250 тысяч.

У выпадку вылету з Лігі чэмпіёнаў у 3-м кваліфікацыйным коле БАТЭ перасунецца ў кола плэй-оф Лігі Еўропы і зможа разлічваць на дадатковыя 230 тысяч у выпадку паразы, альбо на 2,4 млн у выпадку трапляння ў групавы этап Лігі Еўропы. Таксама 2,4 млн БАТЭ заробіць, калі не пераадолее кола плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Такія каманды адразу патрапяць у групавы этап Лігі Еўропы. За кожную перамогу на групавым этапе прадугледжана выплата 360 тысяч, за нічыю - 120 тысяч.

Такім чынам, у выпадку нявыхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў БАТЭ зможа зарабіць ад 780 да 6,17 мільёнаў еўраў.

Ва ўсіх выпадках да сум будзе яшчэ дададзеная салідарная выплата згодна ўдзельнай вазе кожнага канкрэтнага тэлевізійнага рынку, прадстаўленага ўдзельнікамі Лігі чэмпіёнаў. Агулам на гэтыя мэты УЕФА выдаткуе 482,9 мільёнаў еўраў. Аднак дзель Беларусі ў гэтай выплаце не будзе істотнай праз неразвітасць ТВ-рынку.

Адзначым, летась БАТЭ зарабіў у Лізе чэмпіёнаў 16,5 мільёнаў еўраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках