19 красавiка 2024, Пятніца, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь здагнала Зімбабвэ ў колькасці дэнамінацый

5
Беларусь здагнала Зімбабвэ ў колькасці дэнамінацый

Пасля правядзення 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыі наша краіна зраўнавалася з сусветнымі «лідарамі» ў гэтай справе.

Першая дэнамінацыя прайшла ў нас у жніўні 1994 года - новы рубель да старога меў стасунак 1 да 10.

Другая дэнамінацыя, якая адбылася 1 студзеня 2000 года, была больш «маштабнай» - тады з купюр зніклі тры нулі: новы рубель да старога меў стасунак 1 да 1000.

1 ліпеня 2016 года Беларусь правяла самую «вялікую» на гэты момант дэнамінацыю (ідзем угору?) - з купюр зніклі адразу чатыры нулі, а новы рубель да старога стасуецца як 1 да 10 000.

Першы радок у колькасці дэнамінацый сярод еўрапейскіх краін Беларусь дзеліць з Балгарыяй, у якой іх таксама тры. Але!

У спорце пры роўнасці балаў у дзвюх і больш камандаў для вызначэння, якая з іх у выніку будзе стаяць вышэй, у разлік бяруцца так званыя дадатковыя паказчыкі, якія і выяўляюць пераможцу.

Калі кіравацца спартовымі прынцыпамі, то Балгарыю ў дадатковых паказчыках мы перасягаем без варыянтаў.

Мяркуйце самі. У Балгарыі дэнамінацыі праведзеныя на працягу 47 гадоў (1952, 1962, 1999). У Беларусі тры дэнамінацыі змясціліся ў 22 (без месяца) гады!

У гэтым стагоддзі ў Балгарыі няма дэнамінацый, у Беларусі - дзве!

У Балгарыі за тры дэнамінацыі прыбраныя шэсць нулёў, у Беларусі - восем!

Калі казаць аб сусветных лідарах у дэнамінацыях, то і тут Беларусь са сваімі трыма на вядучых пазіцыях.

Больш за тры дэнамінацыі было толькі ў адной краіне - Бразіліі. У краіне-гаспадыні цяперашняй Алімпіяды іх праводзілася пяць (1967, 1986, 1989, 1993, 1994)!

У Зімбабвэ, як у нас і ў Балгарыі, іх было тры (2006, 2008, 2009).

Што да «маштабнасці» дэнамінацый, то ў Зімбабвэ ў 2009-м і ў Нямеччыне ў 1923-м былі прыбраныя 12 нулёў, а новая валюта мела стасунак да старой 1 да 1 000 000 000 000.

У гэта цяжка паверыць, але гэта не рэкорд. У Вугоршчыне ў 1946 новая грашовая адзінка мела стасунак да старой 1 да 10 у 29-й ступені, пішуць naviny.by.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках