19 красавiка 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз падоўжыў санкцыі супраць Расеі

3
Еўразвяз падоўжыў санкцыі супраць Расеі
ФОТА: PAP/EPA

Санкцыі супраць РФ афіцыйна падоўжаныя да 31 студзеня 2017 года.

Рада ЕЗ афіцыйна падоўжыла антырасейскія санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анэксіяй Крыму і сітуацыяй на Данбасе, да 31 студзеня 2017 годзе. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце органа (пераклад - РБК).

«Захады датычацца фінансавага, энэргетычнага і абароннага сэктараў, а таксама тавараў падвойнага прызначэння», - нагадалі ў ЕЗ.

Пастанова падоўжыць санкцыі тлумачыцца тым, што менскія пагадненні аб Украіне не былі выкананыя цалкам да 31 снежня 2015 года.

21 чэрвеня сталыя прадстаўнікі краін Еўразвязу ў Брусэлі пагадзіліся падоўжыць санкцыі на паўгода. Пры гэтым чакалася, што адпаведны дакумент будзе афіцыйна падпісаны яшчэ ў канцы мінулага тыдня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках