19 красавiка 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь узнялася на 19-е месца ў рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА

Беларусь узнялася на 19-е месца ў рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА
Фота: AFP

Беларускія клубы стартавалі з дзвюх перамог у еўракубкавым сэзоне.

У першым кваліфікацыйным коле Лігі Еўропы менскае «Дынама» перамагло юрмальскі «Спартак» (2:1), «Шахцёр» быў мацнейшы за «Рунавік» (2:0), піша by.tribuna.com.

У рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА за гэты сэзон Беларусь займае 17-е месца (0,500). Наперадзе ў табліцы Гішпанія (2,285), якую ў еўракубках прадставяць 7 клубаў.

У рэйтынгу за апошнія пяць гадоў Беларусь абышла Нарвэгію і займае 19-е месца (17,375). На 18 месцы размяшчаецца Швэцыя (17,475).

Нагадаем, рэйтынг краін складаецца на падставе вынікаў усіх клубаў асацыяцыі ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы за апошнія пяць сэзонаў. Згодна з табліцай каэфіцыентаў УЕФА вызначаецца колькасць прадстаўнікоў краіны ў еўракубках. На гэты момант Беларусь мае квоту на чатырох прадстаўнікоў: адзін - Ліга чэмпіёнаў, тры - Ліга Еўропы. 18-е месца ў табліцы дазволіць разлічваць на тое, што ўладальнік Кубка будзе стартаваць з 3-га кваліфікацыйнага кола Лігі Еўропы. 15-е месца дазволіць заявіць у Лігу чэмпіёнаў два клубы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках