19 красавiка 2024, Пятніца, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампаніі Чыжа і Баскіна сталі стратнымі

5
Кампаніі Чыжа і Баскіна сталі стратнымі
ЯЎГЕН Баскін (злева) і ЮРЫЙ Чыж
ФОТА: CED.BY

Многія буйныя беларускія бізнэсмэны сёлета падлічваюць страты сваіх кампаній.

Міністэрства фінансаў апублікавала справаздачнасць беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў і эмітэнтаў аблігацый за першы квартал 2016 года. Мяркуючы з статыстыкі, многія беларускія кампаніі, якія належаць вядомым беларускім бізнэсмэнам, спрацавалі ў гэтым годзе са стратамі, піша сайт naviny.by.

Да прыкладу, вытворца мяса птушкі «Смалявічы бройлер» Яўген Баскін скончыў першы квартал з стратамі 102 млрд рублёў, хоць у мінулым годзе кампанія паказала прыбытак 86 млрд рублёў. У сакавіку бізнэсмэна затрымлівалі супрацоўнікі КДБ паводле падазрэння ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, але потым перавялі пад хатні арышт. А 1 ліпеня стала вядома, што Баскін кампенсаваў дзяржаве памер нанесенай шкоды і яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

У мінус спрацавала і кампанія «Трайпл», асноўным уладальнікам якой з'яўляецца іншы «сядзелец» – Юрый Чыж. Яе страты перавысілі 102 млрд рублёў (для параўнання: першы квартал мінулага года прынёс «Трайплу» прыбытак 44 млрд). Юрый Чыж чацвёрты месяц знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ паводле падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Ёсць кампаніі, якія і мінулы, і гэты год скончылі са стратамі. Так, у падкантрольнага Аляксандру Шакуціну холдынгу «Амкадор», які спецыялізуецца на вытворчасці спецтэхнікі, страты выраслі ў 3,3 разы – да 78 млрд рублёў.

Кампанія «Ростэм», якая ўключае ў сябе Цэнтральны рынак будаўнічых матэрыялаў у сталічным мікрараёне Уручча, а таксама парк забаваў Dreamland і належыць збегламу бізнэсоўцу Юрыю Авяр’янаву, таксама нарасціла страту. Але нязначна. Паводле вынікаў трох месяцаў 2016 года яна перавысіла 30 млрд рублёў.

А вось забудоўнік «Юнівест-М» Анатоля Тарнаўскага хоць і спрацаваў у першым квартале гэтага года са стратамі, але скараціў іх за год у паўтара раза – да 40 млрд рублёў.

Шэраг кампаній спрацавалі з прыбыткам, але ў разы меншым у параўнанні з мінулым годам.

Так, вытворца малочных прадуктаў «Савушкін прадукт» Аляксандра Машэнскага знізіў прыбытак амаль у 3 разы – да 2,3 млрд рублёў.

Горш сталі ісці справы ва Уладзіміра Васількі і Сяргея Літвіна. Належны ім рытэйлер «Евроторг», які працуе пад маркай «Еўраопт», скараціў прыбытак у 10 разоў – да 12,6 млрд рублёў.

Разам з тым, ёсць кампаніі, якім у гэтым крызісным годзе ўдалося зарабіць значна больш. Так, будаўнічая кампанія «Маналіт Груп» Мікалая Ермашова павялічыла прыбытак у 4,2 раза – да 15 млрд рублёў. Забудоўнік «А-100 Дэвелапмент», уладальнікам якога з'яўляецца Аляксандр Цэнтэр, спрацаваў з прыбыткам 173 млрд рублёў (у 48 разоў больш за леташні паказнік). А дэвелапер «Тапас», якім кіруе форвард хакейнай каманды прэзідэнта Павел Белы, павялічыў прыбытак аж у 52 разы – да 30,4 млрд рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках