28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сасновіч не прайшла ў трэці круг Уімблдона

У другім крузе Аляксандра Сасновіч саступіла Аніцы Бек з Нямеччыны (№ 43) – 2:6, 1:6.

Двубой доўжыўся ўсяго 55 хвілінаў.

Адзначым, што матч быў спачатку адкладзены, а потым спынены праз дождж.

АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ
ФОТА: TENNIS.BY

Выступы на Уімблдоне прадаўжае беларус Максім Мірны, які разам з філіпінцам Трэтам Х’юі паспяхова пераадолеў першы раўнд парнага разраду. У другім крузе беларуска-філіпінскі дуэт пазмагаецца з бразільска-пакістанскай парай Марсэла Демалінэр / Айсам Курэшы.

Для Максіма Мірнага, якому 6 ліпеня споўніцца 39 гадоў, гэта ўжо 20-ы Уімблдон у кар'еры.

Яшчэ адзін беларус, будучы партнёр Мірнага ў алімпійскім турніры ў Рыа – 2016 Аляксандр Буры, закончыў выступленні на Уімблдоне пасля першага круга спаборніцтваў. У стартавым матчы Буры разам са славацкім тэнісістам Ігарам Зеленаем саступілі дуэту з Нідэрландаў Уэслі Каальхоф / Матвэ Мідэлькоп – 3:6, 6:3, 3:6.

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (№ 113) зачахліла ракетку ў першы дзень турніру, 27 чэрвеня, пасля паразы ў стартавым раўндзе ад іспанскай тэнісісткі Лары Аруабарэны (№ 87) – 2:6, 6:1, 6:8.

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу, на гэты раз не гуляе на траве Уімблдона праз траўму калена.

Агульны прызавы фонд 130-га лікам Уімблдонскага турніру складае 28,1 млн фунтаў стэрлінгаў. Спаборніцтвы закончацца 10 ліпеня, паведамляе tut.by.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках