19 красавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі змогуць набыць яшчэ больш лекаў за кошт дзяржавы

7
Палякі змогуць набыць яшчэ больш лекаў за кошт дзяржавы

У Польшчы пачынаючы з ліпеня пашырылі спіс лекаў, выдаткі на якія часткова альбо цалкам пакрывае дзяржава.

Гэтая навіна парадавала, у першую чаргу, хворых на рассеяны склероз. Спіс лекаў папоўніўся двума інавацыйнымі прэпаратамі, якія змагаюцца з гэтай хваробай, паведамляе «Радыё Польшча».

На думку Маліны Вячорэк з аб'яднання пацыентаў, адзін з прэпаратаў «адкрывае новую эру ў лекаванні рассеянага склерозу». Гаворка ідзе пра вельмі эфектыўны і бяспечны лек у форме таблетак.

У цэлым у новы пералік лекавых сродкаў, якія кампенсуюцца дзяржавай, патрапілі 6 інавацыйных прэпаратаў. Два з іх выкарыстоўваюцца ў лекаванні рассеянага склерозу, яшчэ два – у лекаванні меланомы. У спісе таксама апынуліся прэпараты, якія дапамогуць змагацца з вострым лімфабластавым лейкозам і ракам малочнай залозы.

Наступныя змены ў спісе льготных лекаў з'явяцца ўжо ў верасні. Тады ж пачне дзейнічаць пералік бясплатных лекаў для пенсіянераў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках