28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеры пра дэнамінацыю: Як пражыць на 300 рублёў, калі і трох мільёнаў не хапае!

10
Пенсіянеры пра дэнамінацыю: Як пражыць на 300 рублёў, калі і трох мільёнаў не хапае!
ФОТА: RUSSIANLOOK.COM

У касе вясковай кавярні з'явіліся першыя 10 рублёў, а ў крамах новыя купюры чакаюць на наступным тыдні.

У вёсцы Даўгінава Вілейскага раёна пакуль не ўбачылі новых грошай. Усе мясцовыя крамы працуюць пакуль толькі са старымі грашыма і з цэнамі ў старых рублях, піша kp.by.

– З 8 раніцы ў краму пакуль прыходзяць толькі тыя, каму кепска пасля ўчорашняга. Ім называем усе старыя цэны, каб лягчэй было кеміць. Ды з усімі пакуль будзем разлічвацца па-старому, бо новых грошай усё адно няма. У нас народ яшчэ не зусім разабраўся з дэнамінацыяй, асабліва бабулькі хвалююцца, кажуць: як мы пражывем на пенсію 300 рублёў, калі і 3 млн не хапае! – апавялі ў краме.

Няма новых грошай і на пошце, затое ў банк іх прывезлі яшчэ за тры дні да дэнамінацыі. Толькі 1 ліпеня раніцай банк не адчыніўся.

У суседнім Будславе новыя грошы чакаюць толькі пасля 4-га ліпеня – сказалі, што на выходных ніхто прывозіць іх не будзе. Таму тут таксама называюць пакупнікам усе цэны па-старому. Затое ў касе мясцовай кавярні з'явіліся першыя 10 рублёў – іх прынёс пакупнік, які зняў новыя грошы ў банкамаце ў суседнім аграгарадку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках