19 красавiка 2024, Пятніца, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крумкачы» будуць змагацца з чэмпіёнам Расеі

4

Беларускі клуб правядзе таварыскі матч з маскоўскім ЦСКА.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт армейскага клуба.

Паядынак з дэбютантам найвышэйшай лігі Беларусі запланаваны на 14 ліпеня і адбудзецца на маскоўскім стадыёне «Кастрычнік».

Для ЦСКА матч стане адным з пунктаў спарынгавай праграмы пры падрыхтоўцы да новага чэмпіянату расейскай прэм'ер-лігі. У чэмпіянаце Беларусі ў ліпені прадугледжаны трохтыднёвы перапынак.

ФОТА: VK.COM/PFC_CSKA

Адзначым, што ў мінулым сезоне адным з трэнераў ЦСКА быў беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, які разам з армейскім клубам атрымаў золата чэмпіянату Расеі. У чэрвені Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам аднаго з аўтсайдараў расейскай прэм'ер-лігі «Уфы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках