29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адступае перад NATO?

25
Пуцін адступае перад NATO?

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква паспрабуе пачаць дыялог з NATO.

Заявы расейскага прэзідэнта прагучалі на сумеснай прэс-канферэнцыі з фінскім калегам Саулі Нійнісцё, паведамляе РБК.

«Што мы павінны рабіць у адказ на павелічэнне прысутнасці NATO каля нашых межаў? Нагадаю вам, што Расея прыняла пастанову і рэалізавала яе – мы ад фінска-расейскай мяжы адвялі нашыя войскі на адлегласць 1500 км. І нічога да гэтага часу не памянялі – так яно і ёсць. А на нашых межах у Прыбалтыцы войскі NATO павялічваюцца. І што нам рабіць? Спадар прэзідэнт [Фінляндыі] сфармуляваў прапанову першых крокаў, накіраваных на павелічэнне даверу. Паспрабуем пачаць дыялог з NATO на пасяджэнні Рады Расея – NATO ў Брусэлі», – сказаў прэзідэнт.

Пуцін таксама падтрымаў прапанову прэзідэнта Фінляндыі, каб у рэгіёнах Балтыйскага мора самалёты лёталі з уключанымі прыборамі апазнавання. «Спадар прэзідэнт звярнуў маю ўвагу на інцыдэнты, якія там [у рэгіёне Балтыйскага мора] адбываюцца. Выступіў з ініцыятывай распрацаваць сістэму мераў даверу, якая падвышае бяспеку ў рэгіёне Балтыйскага мора», – апавёў Пуцін.

«Мы згодныя з прапановай прэзідэнта Фінляндыі. І больш за тое, пасля вяртання ў Маскву дам даручэнні МЗС і Мінабароны паставіць гэтае пытанне на парадак дня ў ходзе блізкага пасяджэння Рады NATO-Расея», – сказаў ён.

Прэзідэнт Расеі таксама адказаў на пытанне фінскай журналісткі, чаму Расея ўсё робіць для таго, каб фіны пачалі абмяркоўваць пытанне пра далучэнне да NATO.

«Мы не вельмі разумеем, чым могуць быць выкліканыя заклапочанасці жыхароў Фінляндыі. Я ўжо сказаў – мы прынялі пастанову і рэалізавалі яе – мы адвялі ад межаў Фінляндыі ўсе нашыя войскі на глыбіню 1,5 тыс. км. І нягледзячы ні на якое напружанне, нічога не зрабілі такога, што магло б выклікаць заклапочанасць фінаў. І дарэчы, мы гэта робім зыходзячы з нейтральнага статусу Фінляндыі», – сказаў Пуцін.

Саміт краінаў NATO адбудзецца ў сталіцы Польшчы 8 – 9 ліпеня. Удзельнікі саміта маюць намер у тым ліку абмеркаваць пытанне пра стасункі з Расеяй. Раней стала вядома, што Масква пагадзілася правесці пасяджэнне Рады Расея – NATO пасля саміта Паўночнаатлантычнага альянсу ў Варшаве.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках