28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуськаліі» зноў загінуў рабочы

10
На «Беларуськаліі» зноў загінуў рабочы

Пры выкананні буравых работ на «Беларуськаліі» быў смяротна траўмаваны рабочы.

Трагічны выпадак адбыўся 12 чэрвеня. Пра гэта распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланогая.

Загінуў 53-гадовы машыніст горнавыемачнай машыны.

Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку паводле гэтага факту. Праведзены агляд месца здарэння, апытваюцца службовыя асобы.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай таго, што адбылося стаў чалавечы фактар - невыкананне тэхнікі бяспекі.

Як паведамілі чытачы tut.by, надзвычайнае здарэнне адбылося на 6-м рудаўпраўленні.

За няпоўныя два месяцы гэта ўжо трэці няшчасны выпадак на прадпрыемстве.

23 чэрвеня на на 4-м рудаўпраўленні ААТ «Беларуськалій» цяжкія траўмы атрымаў 30-гадовы рабочы.

9 чэрвеня на адной з прамысловых пляцовак 2-га рудаўпраўлення 27-гадовы рабочы атрымаў смяротныя траўмы пасля падзення на яго металічнай канструкцыі.

2 лістапада мінулага года падчас выканання планавых горных работ на адным з участкаў рудніка 3-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» адбыўся выбух назапашанага прыроднага метану, у выніку якога загінуў мацавальшчык прадпрыемства.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках