29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім аэрапорце сутыкнуліся два самалёты

7

У менскім аэрапорце праз навалу пашкоджаныя некалькі самалётаў: як мінімум два з іх сутыкнуліся.

На здымках з сацсетак відаць, што адзін з іх належыць авіявозніку «Белавіі», другі - грузавому аператару «Рубістару».

Віхура, якая адбылася ў Менску, закранула і Нацыянальны аэрапорт.

- Так, у аэрапорце ёсць праблемы ў сувязі з віхурай, - паведамілі БелТА ў авіякампаніі «Белавіі». - Пашкоджаныя некалькі самалётаў, у тым ліку і нашых. Ахвяр і параненых няма.

У сувязі з варункамі надвор'я два самалёты «Белавіі» былі вымушаныя паляцець на запасны аэрадром у Гомель - там прызямліліся рэйсы з Тэль-Авіва і Ларнакі. Яшчэ адзін самалёт, які ляцеў з Амстэрдама, вымушаны быў накіравацца ў Вільню.

- Яны ўжо вяртаюцца ў Менск.

Непагадзь таксама выклікала затрымкі ў раскладзе - пасадка самалёта «Белавіі» (Масква-Менск), які меўся прыляцець а 15.50, затрымліваецца.

У сваю чаргу ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» праінфармавалі, што ён працуе ў штатным рэжыме. У выніку парыўнага ветру і дажджу ў аэравакзальным комплексе былі выбітыя некалькі вокнаў і дэфармаванае навясное столевае пакрыццё каля іх. У гэты момант праводзіцца ліквідацыя выяўленых пашкоджанняў. Паваленыя таксама дрэвы і некаторыя рэкламныя канструкцыі. «На тэрыторыі аэрапорта ніхто з наведвальнікаў, пасажыраў і работнікаў не пацярпеў», ,/i>- падкрэслілі ў прэс-службе.

Нагадаем, сёння па Менску і яго ваколіцах прайшоў навальнічны фронт. Віхура скідала дрэвы, зрывала шчыты. У выніку пацярпеў і шпіталізаваны як мінімум адзін чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках