25 красавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі пажар у Менску

4

Загаранне адбылося на сэктары вырабу асфальту менскага прадпрыемства «Жылкамплект».

Чорны і густы дым відавочцы знялі з розных мясцін места. Пажар адбыўся ў раёне канцэнтрацыі фабрычных будынкаў і розных вытворчасцяў - у Заводскім раёне Менска. Гараджане хвалююцца, мяркуючы, што гарыць Менская ЦЭЦ-3, піша onliner.by. Аднак у МНС гэтую інфармацыю не пацвердзілі, паведаміўшы, што загаранне адбылося на сэктары вырабу асфальту менскага прадпрыемства «Жылкамплект».

- На тэрыторыі на Жылуновіча, 1а адбываецца загаранне ёмістасцяў, папярэдне мяркуецца - з бітумам. Пажар лакалізаваны, - паведаміў прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры перапампоўванню бітуму сумесь разлілася і загарэлася на тэрыторыі плошчай 150 кв.м. Пажар ліквідаваны а 00:51.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках