25 красавiка 2024, Чацвер, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за паўтара дзесятка будынкаў у Слоніме пяць гадзін заставаліся без вады

2
Больш за паўтара дзесятка будынкаў у Слоніме пяць гадзін заставаліся без вады

Праз парыў трубаправода больш за паўтара дзесятка будынкаў у Слоніме некалькі гадзін заставаліся без водазабеспячэння.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гарадзенскае абласное ўпраўленне МНС, паведамленне пра аварыю паступіла 18 ліпеня а 12.40.

У выніку здарэння ад халоднага водазабеспячэння было адключана 16 шматкватэрных жылых дамоў, яслі-сад, стаматалагічная паліклініка, рэстарацыя.

А 17.45 водазабеспячэнне спажыўцоў адноўлена. Прычына таго, што здарылася - каразійны знос сценак трубаправода.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках